На Бераставіччыне ідзе ўборка цукровых буракоў

Лента новостей

Цукрыстаць буракоў, якія здаюць гаспадаркі, павялічылася. Яна амаль наблізілася да базіснай – 15,44%. Бераставіцкі буракапрыёмны пункт прымае па графіку салодкія карані не толькі з гаспадарак нашага, але і Свіслацкага раёна. Буракі правяраюцца лабараторна на забруджанасць і цукрыстасць.
Машыніст буртаўкладачнай машыны Андрэй Шыманскі (на здымку) гаворыць, што работай і заробкам сваім задаволены. Калектыў тут дружны, і людзі робяць усё, каб “салодкі” канвеер працаваў зладжана, а ў нас з’явілася дастаткова цукру з новага ўраджаю.

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *