На Бераставіччыне рыхтуюцца да агляду сельскагаспадарчай тэхнікі

Лента новостей

IMG_0025Ці будзе ў гэтым годзе вясна ранняй, ці запозніцца зноў амаль на месяц, як было летась, вядома дакладна хіба толькі нябеснай канцылярыі. А пакуль што аграрыі, ды і проста любы з нас, можа аб гэтым проста здагадвацца, арыентыючыся часам і на народныя прыкметы.
У вёсцы, як вядома, выйгравае той, хто рыхтуе сані летам, а воз зімой. Традыцыйным мерапрыемствам у раёне, накіраваным на своечасовую падрыхтоўку сельскагаспадарчай тэхнікі, з’яўляецца дзяржтэхагляд трактароў, прычэпаў да іх і самаходных машын. Ён праводзіцца на падставе правіл, зацверджаных адпаведнай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, і ў мэтах вызначэння тэхнічнага стану машынна — трактарнага парку, наяўнасці ў механізатараў адпаведных пасведчанняў, кантролю за своечасовасцю праходжання медыцынскага агляду і забеспячэння бяспекі дарожнага руху.
Так праяўляецца клопат аб людзях, таму што галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца жыццё і здароўе чалавека. “Хлеб павінен быць залатога колеру”, — гавораць аграрыі, і сельскагаспадарчыя работы не павінны азмрочваць няшчасныя выпадкі.
У сельгаскааператывах і арганізацыях Бераставіччыны, незалежна ад форм уласнасці, а таксама для фізічных асоб, якія маюць у валоданні адпаведную тэхніку, штогадовы дзяржаўны тэхнічны агляд трактароў, прычэпаў да іх і самаходных машын пачнецца ў адпаведнасці з графікам 1 сакавіка. Часу застаецца зусім няшмат. Да пачатку агляду кіраўнікам арганізацый неабходна зарэгістраваць у раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду ўсе трактары, прычэпы да іх, самаходныя, меліярацыйныя, дарожна-будаўнічыя машыны і атрымаць на іх дзяржаўныя нумарныя знакі, тэхнічныя талоны і іншыя неабходныя дакументы. Эксплуатаваць няспраўную тэхніку забаронена. А механізатары, якія не маюць адпаведных пасведчанняў, не будуць дапушчаны да работы.
У СВК “Макараўцы” да тэхагляду павінны быць падрыхтаваны 76 адзінак тэхнікі, у СВК “Цецяроўка” – 72, у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 63, у СВК “Алекшыцы” – 52, у СВК імя Варанецкага – 50, у РУСП “Масаляны” – 38, у СВП “АграМір” – 40, у СВК “Пархімаўцы” – 36, у аграфірме “Стары Дворац” — 30, у ААТ “Бераставіцкая птушкафабрыка” – 5, ва ўстанове адукацыі “Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы ліцэй” – 9.
Добрыя гаспадары рыхтуюцца да важнага мерапрыемства загадзя. Загадчык майстэрні РУСП “Масаляны” Генадзь Гарбачык мае вялікі стаж работы – 33 гады. За гэты час праз яго руплівыя рукі прайшло шмат тэхнікі. Вось і нядаўна, калі я наведала майстэрню, там кіпела работа. Рамонтам і падрыхтоўкай тэхнікі да тэхагляду і вясенне — палявых работ былі занятыя і загадчык, і механізатары.
За Вячаславам Ільючком (на здымку) замацаваны трактар МТЗ — 82. “Жалезны конь” яго не падводзіць, таму што механізатар яго клапатліва даглядае і своечасова рамантуе.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *