На Бераставіччыне праводзіцца вакцынацыя хатняй жывёлы

Лента новостей

golden retriever puppy vacinatingШаленства – вострае віруснае захворванне, якое прыводзіць да абсалютнай смяротнасці. Галоў­най крыніцай такой небяспекі з’яўляюцца дзікія драпежнікі – лісы, ваўкі, янотападобныя сабакі, а таксама ба­дзяжныя і дамашнія каты і сабакі. Заражэнне адбываецца пры непасрэдным кантакце праз укус, сліну.

Па даных Сусветнай аргані­зацыі аховы здароўя, ад шаленства кожны год паміраюць ад 35000 да 50000 чалавек, а палову ад гэтай унушальнай лічбы складаюць дзеці да 15 гадоў. За апошнія 8 гадоў у Беларусі захварэлі шаленствам і памерлі 8 чалавек, у тым ліку і дзеці. З надыходам вясны людзі вывозяць сваіх хатніх гадаванцаў на дачы, дзе магчымы кантакт з дзікай жывёлай. Каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі, неабходна дастаўляць дамашніх сабак і катоў у ветустанову для даследавання і прышчэпак супраць шаленства згодна з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства.
На тэрыторыі нашага раёна ў сакавіку праводзіцца прафі­лактычная вакцынацыя супраць шаленства і даследаванне на мікраспарыю сабак і катоў ветслужбамі гаспадарак.
У г.п.Вялікая Бераставіца вакцынацыя сабак і катоў будзе праводзіцца з 24 па 28 сакавіка з 8 да 16 гадзін па вуліцы Гастэла, 16, у Бераставіцкай участковай ветэрынарнай лячэбніцы бясплатна. Тэлефон 2-14-71.

Антаніна Сарасек, ветурач-эпізаатолаг Бераставіцкай райветстанцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *