Нарошчванне вытворчасці малака з’яўляецца вельмі важным для краіны і раёна. Уводзяцца ў эксплуатацыю новыя малочнатаварныя комплексы, праводзіцца рэканструкцыя старых ферм. У гаспадарках Бераставіччыны валавая вытворчасць малака ў мінулым годзе ў параўнанні з 2011-ым узрасла з 558150 цэнтнераў да 598877. Рост склаў 107%. Усе гаспадаркі пераўзышлі мінулагоднія паказчыкі. У СВК “Пархімаўцы” рост дасягнуў 115%, у аграфірме “Стары Дворац” – 112%, у СВК “Алекшыцы” – 111%, у СВК “Цецяроўка” – 109%, у СВК імя Варанецкага і “Малабераставіцкі элітгас” – 107%, у РУСП “Масаляны” – 103%, у СВП “АграМір” – 102%, у СВК “Макараўцы” – 101%. Вельмі радуюць паказчыкі трох гаспадарак па надоі на карову за мінулы год. У СВК імя Варанецкага ён дасягнуў 8217 кілаграмаў (плюс 449), у РУСП “Масаляны” – 8130 (плюс 257), у СВК “Алекшыцы” – 8012 (плюс 480). А найбольш за год прыбавілася малака ад каровы ў аграфірме “Стары Дворац” – 903 кілаграмы.
Ніна Наддэ