На Бераставіччыне пачалі сяўбу

Лента новостей

Валерый Савенка і Дзмітрый Захарчук
Валерый Савенка і Дзмітрый Захарчук

На гэтым тыдні, як толькі закончыліся дажджы, пяшчотна прыгрэла веснавое сонейка, а глеба трохі падсохла, магутныя трактары з сеялкамі ў гаспадарках Бераставіччыны адразу выйшлі ў поле. Вось і ў аграфірме “Стары Дворац” механізатар Валерый Савенка на энерганасычаным імпартным “Джон Дзіры” з пасяўным агрэгатам “Гаспарда” пазаўчора ў другой палове дня сеяў яравыя збожжавыя, а галоўны аграном Дзмітрый Захарчук кантраляваў якасць сяўбы. Вопытны трактарыст быў зацікаўлены пасеяць як мага больш, бо ад гэтага залежыць яго аплата, і стараўся, каб тэхналогія строга захоўвалася. Дзве гэтыя важныя складаючыя даюць жаданы вынік. На прыгожае поле прыемна паглядзець. Шчыруе зараз на сяўбе і механізатар Аляксандр Трафімовіч. Пасяўных агрэгатаў у аграфірме тры. Акрамя італьянскага “Гаспарда” ёсць яшчэ два айчынных – АПП – 6 АБ і АПП – 6.
Фронт работ сёлета немалы. У аграфірме разам з кукурузай і цукровымі буракамі трэба засеяць 1134 гектары. Пачынаюць з ячменю і пшаніцы. Элітнага насення ячменю гатунку “Стратус” у СВК “Малабераставіцкі элітгас” купілі 8 тон, пшаніцы “Сабіна” – 10. А насенне пшаніцы гатунку “Рассвет” ёсць уласнае.
Настрой у хлебаробаў быў выдатны. Калі паспрыяе надвор’е, сяўбу спадзяюцца правесці ў аптымальны тэрмін.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *