На Бераставіччыне падведзены вынікі XII раённай навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў “Імкненне. Адкрыццё. Поспех”

Лента новостей Образование

Падведзены вынікі XII раённай навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў  “Імкненне. Адкрыццё. Поспех”, якая праходзіла з 16 па 23 красавіка ў анлайн-рэжыме.

Па інфармацыі загадчыка сектара сацыяльнай і арганізацыйна-педагагічнай работы аддзела адукацыі райвыканкама Валянціны Апунік, для ўдзелу ў раённай канферэнцыі  была заяўлена 41 даследчая работа.  Трэба заўважыць, што да ўдзелу ў канферэнцыі дапускаліся  даследчыя работы навучэнцаў, унікальнасць якіх пасля праверкі на плагіят склала не менш за 60%.

Найбольш работ было прадстаўлена ў секцыях “Пачатковыя класы” (11), “Біялогія. Хімія. Геаграфія” (10),  “Гісторыя. Грамадазнаўства. Краязнаўства”  (5), па чатыры – у секцыях “Беларуская мова і літаратура”, “Матэматыка. Інфарматыка. Фізіка” і “Замежная мова”.

На падставе рашэння журы па выніках канферэнцыі 8 работ былі ўзнагароджаны дыпломамі 1-й ступені, 11 — дыпломамі 2-й ступені, 10 — дыпломамі 3-й ступені (58% ад усёй колькасці прадстаўленых работ).

Валянціна Апунік адзначыла, што найбольш вынікова выступілі каманды  Вялікабераставіцкай сярэдняй школы  (6 прызавых месцаў) сярэдняй школы аг. Пагранічны (6 прызавых месцаў),  Канюхоўскі яслі-сад -сярэдняя школа (5 прызавых месцаў).

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *