На Бераставіччыне нарыхтоўваюць кармы, убіраюць ячмень

Лента новостей

Здаецца, толькі нядаўна рада­валі добрыя травы і інтэнсіўная работа на першым укосе ў гаспадарках раёна, як ужо поўным ходам ідзе другі. Па раёне трэба скасіць 5810 гектараў, найбольш у СВК “Макараўцы” – 1303. Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на 4 ліпеня на Бераставіччыне скошаны 973 гектары. Стараюцца ў СВК “Пархімаўцы”, “Цецяроўка”, “Малабераставіцкі элітгас”, “Алекшыцы”, СВК імя Варанецкага і іншых. Сенажу па раёне запланавалі нарыхтаваць 111024 тоны, ужо ёсць 50975. Сена спатрэбіцца 6831 тона, нарыхтавана ўжо амаль палова.
У СВК «Цецяроўка» пачалі ўбіраць азімы ячмень. Намалочана 63 тоны, ураджайнасць склала 15,8 цэнтнера з гектара.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *