На Бераставіччыне клапоцяцца пра якаснае насенне

Лента новостей Сельское хозяйство

181108Убраны багаты ўраджай, а ў аграрыяў ужо клопаты пра наступны. Увага насенню надаецца восенню.
Па словах галоўнага агранома Бераставіцкай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Таццяны Жыўлюк, патрэба ў насенні пад яравую сяўбу ў наступным годзе на Бераставіччыне складае 1048 тон з улікам страхавога фонду. Пшаніцы неабходна мець 250 тон, ячменю – 548, аўсу – 54, грэчкі – 7, проса – 2 і зернебабовых 187 тон.
На 16 кастрычніка паступіла ў інспекцыю 714,1 тоны насення, або 68,1 працэнта ад патрэбы. Праверана ўжо 572,1 тоны матэрыялу, або 54,6 працэнта ад належнага. Адпавядае неабходным стандартам палова насення, а не даведзены да пасяўных кандыцый 48 тон.
СВК “Малабераставіцкі элітгас” падрыхтаваў для рэалізацыі гаспадаркам раёна і вобласці 60 тон ячменю і 124 тоны пшаніцы. Гэта элітнае насенне. У яго якасці можна не сумнявацца, хто яго прыдбае – не прагадае.
А пахваліць за адказнасць і добрую падрыхтоўку насення можна працаўнікоў СВК імя Варанецкага, “Алекшыцы”, “Цецяроўка” і РУСП “Масаляны”. На жаль, не прыступілі да падрыхтоўкі насеннага матэрыялу пакуль у СВП “АграМір”.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *