На Бераставіччыне завяршыўся раённы этап абласнога конкурсу “Разам у здаровую будучыню”

Лента новостей

Завяршыўся раённы этап абласнога конкурсу “Разам у здаровую будучыню”, які праводзіўся з мэтай удасканалення сістэмы работы органаў вучнёўскага самакіравання па фарміраванню ў падлеткаў адказных паводзінаў, здаровага ладу жыцця, адмовы ад шкодных звычак.

Конкурс дапамог выявіць, абагуліць і распаўсюдзіць ініцыятывы і праекты органаў вучнёўскага самакіравання, дзіцячых і маладзёжных арганізацый (БРПА, БРСМ), накіраваныя на прапаганду ў асяроддзі маладых людзей здаровага ладу жыцця.

Саветы старшакласнікаў, піянерскія дружыны і пярвічныя арганізацыі БРСМ рыхтавалі па працягу сакавіка і прадставілі на конкурс прэзентацыі сваёй дзейнасці ў гэтым накірунку.

Па выніках конкурсу першае месца заняў відэаролік Вялікаэйсмантаўскай СШ, які яскрава паказаў, па якіх напрамках у школе ідзе фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў.

Другое месца прысуджана прэзентацыі Макараўскага ясляў-сада – СШ па рэалізацыі праекта “Курить не круто, круто быть здоровым!”, які ўжо не першы год распрацоўваецца ў школе.

Трэцяе месца атрымала прэзентацыя праекта Алекшыцкай СШ “Нет сигарете в зубах! Да здравствует солнце в глазах!”.

Творчыя работы Вялікаэйсмантаўскай СШ і Макараўскага ясляў-сада – СШ накіраваны для ўдзелу ў абласным конкурсе.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *