На прайшоўшых 23 сакавіка выбарах у краіне выбраны 18 тысяч 809 дэпутатаў мясцовых Саветаў. Такія звесткі паведамілі БелТА ў ЦВК Беларусі. Усяго ў Беларусі 1328 мясцовых Саветаў — ва ўсіх выбрана больш як палавіна дэпутатаў. У чатырох з 18 тыс. 816 выбарчых акруг выбары не праводзіліся. У трох акругах балаціраваўся адзін кандыдат, які не набраў у выніку неабходнай колькасці галасоў выбаршчыкаў. У сямі акругах трэба будзе правесці паўторныя выбары. Акруг, у якіх выбары былі прызнаны несапраўднымі, няма.
Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах склала 77,3 працэнта. Удзел у галасаванні прынялі 5 млн 391 тыс. 103 чалавекі — гэта тыя, хто галасаваў датэрмінова, дома, прыйшоў на выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень выбараў 23 сакавіка.
Усяго ў спісы выбаршчыкаў на мясцовых выбарах было ўключана 6 млн 970 тыс. 612 чалавек.
У раёне выбары прайшлі арганізавана і актыўна. Як паведаміў старшыня раённай выбарчай камісіі Сяргей Чыкун, яўка выбаршчыкаў з улікам датэрміновага галасавання склала па раёне 89,8 працэнта. Усе кандыдаты ў дэпутаты набралі неабходную колькасць галасоў, каб быць выбранымі. Такім чынам, у абласны Савет выбраны адзін дэпутат, у раённы – 29, а дэпутамі сельскіх Саветаў выбраны 66 чалавек.
Усе ўчасткі для галасавання былі добра падрыхтаваны і абсталяваны. Было арганізавана гандлёвае і культурнае абслугоўванне выбаршчыкаў. Выпадкаў парушэння грамадскага парадку падчас выбараў не адзначалася.
Арганізацыйная сесія раённага Савета дэпутатаў адбудзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам не пазней 30 дзён пасля выбараў.
Сяргей Хілюта, фота аўтара