Напярэдадні Новага года святочныя віншаванні і падарункі атрымліваюць і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Бераставіччыны.
З такой ініцыятывай выступілі раённы выканаўчы камітэт і раённы савет ветэранаў, а арганізацыі і прадпрыемствы раёна набылі навагоднія падарункі.
— Сустракаючы кожны Новы мірны год, мы абавязаны памятаць пра тых людзей, якія здабылі нам гэты мір, — гаворыць старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова. – Тым больш, што з кожным годам усё менш застаецца удзельнікаў той страшнай вайны, якія вызвалілі нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На сённяшні дзень у Бераставіцкім раёне пражывае 13 удзельнікаў баявых дзеянняў, 4 працаўнікі тылу і 2 сем’і загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны. І я лічу вельмі важным, што кіраўніцтва райвыканкама і арганізацый раёна паклапацілася аб тым, каб у гэтыя перадсвяточныя дні нашы ветэраны не засталіся без навагодніх падарункаў, для іх гэта стала вельмі прыемным сюрпрызам.
На гэтым тыдні прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага савета ветэранаў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна наведалі ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, павіншавалі з надыходзячым Новым годам і перадалі ім святочныя падарункі.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара
На здымку: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Хоміч і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова прыехалі павіншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з аг.Пагранічны Паўла Шкулепу
Молодец Павел Андреевич. Когда то под его руководством я начинал охотиться и было мне 18 лет. Я уже пенсионер а он кажется все такой же 🙂
Кремень -человек.