На Бераставіччыне адбыўся чарговы этап акцыі “Чытаем разам”

Лента новостей

На Бераставіччыне адбыўся чарговы этап акцыі “Чытаем разам”, якая, нагадаем, стартавала ў красавіку па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэа­лагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага і бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

%d0%ba%d0%b0%d0%bd%d1%8e%d1%85%d0%be%d1%9e%d1%81%d0%ba%d0%b0%d1%8f-%d1%96%d1%81%d0%b1 %d0%bc%d0%b0%d0%bb%d0%be%d0%b1%d0%b5%d1%80%d0%b5%d1%81%d1%82%d0%be%d0%b2%d1%96%d1%86%d0%ba%d0%b0%d1%8f-%d1%96%d1%81%d0%b1 %d0%bf%d0%b0%d0%b3%d1%80%d0%b0%d0%bd%d1%96%d1%87%d0%bd%d0%b0%d1%8f-%d1%81%d0%b1Мэта акцыі – папулярызацыя беларускай літаратуры, што ў Год культуры набывае асаблівае значэнне. У Бераставіцкім раёне першыя чытанні прайшлі ў маі ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага, дзе прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і школьнікі чыталі творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра Вялікую Айчынную вайну. Улетку акцыя “Чытаем разам” прысвячалася юбілею Элізы Ажэшкі. А 7-8 верасня яна атрымала свой працяг у сельскіх філіялах райбібліятэкі. На гэты раз дарослыя і юныя чытачы ўспаміналі творчасць Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Якуб Колас і Янка Купала – два вядомыя ўсяму свету пісьменніцкія імёны. Цяжка пераацаніць ролю нацыянальных класікаў: з іх, уласна, і пачынаецца літаратурная слава беларускага народа. Дарэчы, двух самабытных і вельмі розных мастакоў звязвала і асабістая сяброўства, і літаратурны лёс.
«У жыцці нашага народа літаратура заўсёды была сродкам пазнання свету і выхавання асобы, – сказаў кіраўнік нашай дзяржавы ў 2012 годзе, калі мы адзначалі 130-годдзе беларускіх песняроў. – Нездарма паэзія і проза Купалы і Коласа, Багдановіча і Мележа, Караткевіча і Быкава з’яўляюцца крыніцай нацыянальнага гонару многіх пакаленняў беларусаў». І сапраўды, творы Коласа і Купалы суправаджаюць чалавека на працягу ўсяго яго жыцця. Іх вершы мы вывучалі і ў пачатковай школе, і ў старэйшых класах. Я памятаю, з якой цеплынёй мы чыталі ўрыўкі з паэмы “Новая зямля” Коласа, яго апавяданне “Крынічка”, паэму Купалы “Магіла льва”. А потым, у дарослым жыцці, не раз адчувалі жаданне зноў звярнуцца да коласаўскіх і купалаўскіх твораў, прасякнутых глыбокай жыццёвай філасофіяй.
На вершы Коласа і Купалы створана шмат песень, якія вядомы шырокаму колу чытачоў. Без іх нельга ўявіць нашу беларускую культуру, літаратурную спадчыну. Але ў кожнага паэта ёсць вершы, якія сталі сапраўднымі візіткамі яго творчасці.Напэўна, нельга знайсці беларуса, які б не ведаў вершаў “Спадчына” Янкі Купалы, “Мой родны кут”, “Родныя вобразы” Якуба Коласа. Прайшло шмат гадоў, як былі напісаны гэтыя вершы, але яны і сёння хвалююць чытача. Чаму так адбываецца? Магчыма таму, што ў гэтых вершах гучыць вялікая любоў да Радзімы, да нашай Беларусі. Чытаючы іх, кожны чалавек уяўляе сваю маленькую радзіму, любыя толькі яму вобразы, куточкі, бо ў кожнага яны свае. І таму можна сцвярджаць, што ў кожнага з нас у сэрцы свой Колас і Купала.
Адметна, што падчас акцыі “Чытаем разам” вучні атрымліваюць цудоўную магчымасць пачуць беларускую мову не толькі з вуснаў настаўніка, але і ад іншых дарослых людзей, вядомых у іх мясцовасці. Так, у Канюхоўскай інтэграванай сельскай біблія­тэцы падчас літаратурна-паэ­тычнай гадзіны «Жывая памяць пра песняроў беларускіх» творы класікаў чыталі кіраўнік спраў Канюхоўскага сельвыканкама Люд­міла Занеўская, на­меснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Наталля Шмароўская і бібліятэкар Наталля Прохар.
У Алекшыцкай сель­скай бібліятэцы таксама адбылося знаёмства школьнікаў з цудоўнымі творамі народных пісьменнікаў. Найбольш цікавыя ўрыўкі з іх вучні чыталі ўголас разам з бібліятэкарам Людмілай Мотыль.
У Пагранічнай сельскай біб­ліятэцы адбылася літаратурная гадзіна пад назвай «Песняры зямлі беларускай». Было наладжана фотападарожжа ў музей Якуба Коласа на Мікалаеўшчыне і на радзіму Янкі Купалы ў вёску Вязынка. Разам з юнымі чытачамі творы беларускіх пісьменнікаў чыталі кіраўнік спраў Пагранічнага сельвыканкама Наталля Труш і бібліятэкар Кацярына Вараб’ёва. А ў Малабераставіцкай інтаг­раванай сельскай бібліятэцы разам са школьнікамі і нас­таўніцай Вяславай Ігнатовіч творы бела­рускіх пісьменнікаў чытала біб­лія­тэкар Галіна Рэйшаль. Да мера­прыемства тут была падрыхтавана і выстава твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа пад назвай «Праз кнігу і бібліятэку – да дабра і свету».
У дзіцячай бібліятэцы адбылася літаратурная кампазіцыя “Песняры роднага краю”. Загадчык філіяла Аксана Кумпель пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з жыццём і творчасцю беларускіх паэтаў, яна ж прачытала і некалькі вершаў Коласа і Купалы. Урыўкі з любімых твораў чыталі таксама вучні 8-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага і іх настаўніца Алена Усціновіч.
Святлана Ганчарова,
фота з архіва райбібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *