Нацыянальная польская кухня

Лента новостей

Польская кухня мае нямала агульнага з беларускай, рускай, украінскай і літоўскай.
Ёй ўласціва вялікая разнастайнасць першых страў: супы празрыстыя і загушчаныя, без запраўкі і запраўленыя мукой, смятанай, вяршкамі, малаком, жаўткамі, супы з агуркоў і піва, памідораў, малочныя і фруктовыя. Багаты асартымент рыбных страў, але асаблівай прыхільнасцю карыстаецца селядзец.
Мясныя стравы гатуюцца з цяляціны, свініны, ялавічыны, свойскай птушкі. Не адмаўляюцца палякі і ад бараніны. Шырока выкарыстоўваюцца субпрадукты. Славутыя флякі гатуюць з рубца, чарніну — з гусіных вантроб і крыві.
Палякі любяць кашы, стравы з тварагу, яек. Іх кухня славіцца мучнымі вырабамі — блінцамі, лазанкамі, аладкамі, пірагамі, тартамі, мазуркамі.
Бігос, піражкі з капустай, грыбамі, мясам, галубцы, журэк (мучны суп) і ялавічныя зразы – вось польскія стравы, якія абавязкова трэба пакаштаваць.

Рэцэпты ад Вяславы Баер

Пончыкі

3 жаўткі, 0,5 стакана цукру, 100 г маргарыну, 400 г малака, 50 г водкі, 50 г дражджэй, мукі, колькі возьме цеста.

Цеста замясіць, пакінуць, каб падышло. Сфармаваць з яго невялікія шарыкі, яшчэ некалькі хвілін даць падыйсці. Жарыць на раслінным масле напалову з тлушчам.

Піражкі

2 яйца, 2 ст. лыжкі цукру, 2 ст. лыжкі алею, 0,5 л кефіру, 0,5 ч. лыжкі соды, мукі, колькі возьме цеста.

Замясіць цеста, раскатаць, выразаць кружочкі, на сярэдзіну выкласці начынку (грыбы, капуста, тварог і іншае). Выпякаць на патэльні на раслінным масле.

Маковец
Для цеста:
250 г мукі
1,25 ч. ложкі солі
2 ч. лыжкі цукру,
500 г сметанковага масла,
90 мл цёплага малака,
10 г дражджэй
1 яйка,
1 жаўток.
Для начынкі:
125 г маку
50 г курагі
4 ст. лыжкі мёду
2 ст. лыжкі рому.
Дадаткова: 1 сыры жаўток для змазкі рулета, 1 ч.лыжка цукровай пудры для абсыпкі.
Дрожджы разводзім у цёплым малацэ, дабаўляем цукар, 1 ст. лыжку мукі і на 30 хвілін ставім у цёплае месца. Муку прасяваем, дабаўляем апару і астатнія інгрэдыенты, замешваем цеста і ставім яго ў цёплае месца на 1 гадзіну. Мёд даводзім да кіпення, дабаўляем мак і дробна парэзаную курагу. Варым 5 хвілін, астуджваем і дабаўляем ром.
На пасыпанай мукой паверхні стала раскатваем цеста ў квадрат. Выкладаем на яго начынку і зварочваем у рулет. Пакідаем на 30 хвілін у цёплым месцы, каб цеста яшчэ раз падышло. Змазваем жаўтком і выпякаем у разагрэтай да 200 С духоўцы. 30 хвілін.
Гатовы маковец нарэзваем на порцыі і пасыпаем цукровай пудрай.
Прыемнага апетыту!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *