Нарыхтоўка сельгаспрадукцыі ў Бераставіцкім раёне працягваецца

Лента новостей

d358ddeefb532e91c4e4023a41241 (1)Вяскоўцы і ўсе тыя, хто мае ў вёсцы дачы альбо хаты, атрыманыя ў спадчыну, могуць забяспечыць гароднінай і фруктамі не толькі сябе і сваіх дзяцей, але і зарабіць на сваіх сотках добрую капейку. Тым больш, што прадаць можна практычна ўсё: сёння спажыўкааперацыя закупляе ў насельніцтва больш як 30 відаў сельгаспрадукцыі і сыравіны.
Сезон нарыхтовак доўжыцца круглы год. Але з прыходам вясны наступае “час пік”: адкрываюцца сезонныя нарыхтоўчыя пункты і аж да самай зімы штодня сюды паступае прадукцыя. Як сказалі мне ў службе нарыхтовак Бераставіцкага філіяла аблспажыўтаварыства, лішкі ўраджаю гаспадары здаюць яшчэ і цяпер: нарыхтоўваюцца бульба, памідоры, сталовыя буракі, часнок, капуста, мёд, журавіныі, яблыкі, грушы. Да прыкладу, таматаў нават і ў нядаўнія кастрычніцкія дні нарыхтоўшчыкі ўсё яшчэ закуплялі па 400-500 кілаграмаў. А ўсяго іх нарыхтавана больш як 31 тона, у тым ліку аднасельніцтва – 23 тоны.
Сёлетні год досыць шчодры на ўраджай. І начальнік службы нарыхтовак філіяла Валянціна Кардаш, і штатныя нарыхтоўшчыкі Ніна Каскевіч, Святлана Галай, Наталля Леваненя, і няштатныя, якія працуюць па дагаворкы падраду (іх, дарэчы, чатыры чалавекі), а таксама вадзіцелі стараліся максімальна выкарыстоўваць такую спрыяльную акалічнасць, і часу марна не трацілі. Трэба заўважыць, бераставіцкія нарыхтоўшчыкі стабільна выконваюць даведзеныя заданні, пра што сведчыць той факт, што ў нашых гандлёвых кропках і ўзімку ёсць тыя ж яблыкі, свежая і квашаная капуста, морква, цыбуля і іншая вітамінная прадукцыя.
Ці можам разлічваць на такое і ў сёлетні зімовы час? Колькі ж увогуле закуплена агародніны і садавіны, а таксама ягадаў, грыбоў і ўсяго іншага, што даюць прысядзібныя ўчасткі? На гэтыя пытанні Валянціна Кардаш адказала, што вынікі нарыхтовак задавальняюць, закупка прадукцыі ў насельніцтва вялася актыўна, людзі ахвотна здавалі лішкі ўраджаю. Да прыкладу, бульбы на сённяшні дзень (гутарка вялася ў мінулы чацвер) нарыхтавана 159,2 тоны, ў тым ліку ад насельніцтва – 157. На захоўванне для патрэб гандлёвых кропак і кропак грамадскага харчавання, сталовых медыцынскіх устаноў і ўстаноў адукацыі закладзена 95 тон бульбы. Ну, а гародніны нарыхтавана 193,5 тоны, у тым ліку ад насельніцтва — 176,6 тоны, падкрэсліла Валянціна Міхайлаўна.
Эканаміст службы нарыхтовак Алеся Карчэўская ахвотна падзялілася больш падрабязнымі дадзенымі пра закупку вітаміннай прадукцыі. Да прыкладу, агуркі нарыхтоўшчыкі пачалі закупляць адразу ж, як толькі паспеў першы ўраджай іх. Сістэма нарыхтовак добра адпрацавана, падтрымліваюцца цесныя сувязі з пастаўшчыкамі Брэстчыны, з імі заранёў падпісваюцца дагаворы. Таму свежыя агуркі з тутэйшых цяпліц, а потым памідоры, ранняя капуста з”яўляюцца ў нашых гандлёвых кропках ужо ў канцы мая.
– Цыбулі закуплена без малога 26 тон, амаль ўся таксама ад насельніцтва, – называе далей лічбы эканаміст. – Морквы нарыхтавана звыш 40 тон, капусты — 60 тон, сталовых буракоў — 7,7 тоны, часнаку — 800 кілаграмаў. Уся гэтая прадукцыя таксама вырошчвалася на прысядзібных участках. Што датычыцца яблыкаў, ураджай якіх сёлета парадаваў, то іх нашы нарыхтоўшчыкі закупілі ў насельніцтва 520 тон, на 100 тон больш, чым у мінулым годзе. Адпраўлялі яблыкі на перапрацоўку на кансервавы завод у Гродне і вінаробчыя заводы ў Дзятлаве і Слоніме, а 7,4 тоны яблык рэалізавана ў гандлёвых кропках раёна, прададзена таксама і 1 тона грушаў. Гаспадары і сёння здаюць яблыкі і грушы ў магазіны па месцы жыхарства.
Цікаўлюся, колькі закуплена ад насельніцтва дзікарастучых пладоў. Алеся Карчэўская адказвае, што гэтай прадукцыі нарыхтована 66 тон, найбольш чарніцаў – 22 тоны. Людзі здавалі таксама яблыкі-дзічкі, на нарыхтоўчыя пункты паступалі і адразу адпраўляліся на рэалізацыю ў магазіны раёна грыбы (300 кілаграмаў), нарыхтоўваюцца журавіны, нямала сёлета закуплена ад насельніцтва мёду – 1800 кілаграмаў, увесь ён таксама прызначаны для нашых пакупнікоў.
Вялі гутарку мы і пра нарыхтоўку іншай прадукцыі. Да прыкладу, лому чорных металаў штомесяц закупляецца ў колькасці прыкладна 260 тон, а ўсяго з пачатку года яго закуплена 2295 тон. Каляровага металу ад насельніцтва паступіла 7,6 тоны, макулатуры – 105,5 тоны, поліэтылену (маюцца на ўвазе поліэтыленавыя мяхі і пакеты, пластыкавыя бутэлькі) – 13,9 тоны, шклобою – 28,9 тоны.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *