Нараджэнне бераставіцкай вавёркі

Из истории земли Берестовицкой Культура

02У гарадской геральдыцы Беларусі шмат цікавых гербаў з легендамі, якія адлюстроўваюць гістарычны шлях станаўлення мястэчка ці горада. Герб “Вавёрка” Вялікай Бераставіцы вылучаецца сярод іх. Упершыню герб быў зацверджаны польскім каралём Аўгустам ІІІ Саксонскім 2 жніўня 1754 г. у Варшаве спецыяльным Прывілеем на самакіраванне. Ініцыя­тарам надання магдэ­бургскіх правоў для Бераставіцы стаў яе тагачасны ўладальнік граф Ежы Аўгуст Мнішак (1715 – 1778), маршалак надворны каронны, асоба выбітная і ўплывовая ў палітыцы Рэчы Паспалітай сярэдзіны ХVІІІ ст. Менавіта дзякуючы яму на гербе Вялікай Бераставіцы з’явілася вавёрка.
А ўсё пачалося ў сям’і Ежы Мнішка. Яго другая жонка графіня Марыя Амелія Фрыдэрыка Бруль (1736 – 1772) нарадзіла доўгачаканае дзіця – дзяўчынку Юзэфіну 29 жніўня 1752 года ў горадзе Дрэздэне. Дачка аказалася адзінай і самай любімай у сям’і Мнішкаў. Маці акружыла дзяўчынку вялікім клопатам, яна атрымлівала добрую хатнюю адукацыю. Сама Марыя Амелія лічылася жанчынай рэдкай прыгажосці, а сваім розумам і талентамі здзіўляла арыстакратычнае асяроддзе як пры каралеўскім двары Рэчы Паспалітай, так і за яго межамі. Яна была сапраўднай фартунай у палітычным жыцці Ежы Аўгуста Мнішка. Менавіта жонка параіла Ежы Аўгусту адзначыць нараджэнне дачкі ярка і сімвалічна. У жніўні 1754 года надыходзіў чарговы дзень нараджэння Юзэфіны. Бацькі да свята добра падрыхтаваліся: яны вырашылі падараваць сваёй дачцэ цэлае мястэчка – Бераставіцу. За святочным сталом маленькая дзяўчынка сядзела на скрутку, на якім быў намаляваны герб Вялікай Бераставіцы – “Вавёрка”. Але гэты няўрымслівы звярок з’явіўся ў мястэчку не адразу.
На той час праз Бераставіцу праходзілі гандлёвыя шляхі з Гродна да Свіслачы, з Беластока да Ваўкавыска. Але сама Бераставіца не мела дазволу на гандаль з гэтымі гарадамі. Асабістыя просьбы бераставічан да Варшаўскай канцылярыі не далі вынікаў. Просьбы гэтыя дайшлі да ўладальніка Бераставіцы Ежы Аўгуста Мнішка. Ён падтрымаў жыхароў Бераставіцы і асабіста паклапаціўся аб наданні Прывілея свайму мястэчку. Менавіта на сярэдзіну 1750-х гадоў прыйшлося супадзенне гэ­тых дзвюх ака­ліч­насцей, а мена­віта, імкненне бера­ставічан да атрымання даз­волу на гандаль і нара­джэнне доўга­­чаканай спад­чынніцы ў Мнішкаў. Злу­чальнай ніццю і стаў магдэбургскі Прывілей, які і быў намаляваны на бераставіцкім гербе 1754 года ў выглядзе скрутка з віслай пячаткай. Менавіта скрутак і вылучаў Бера­ставіцу як гандлё­вае места. А вавёрка, якая ў геральдыцы параўноўвалася з гарнастаем – каралеўскім звярком, абрана Е.А. Мнішкам у якасці зацвярджальніцы ўсіх дакументаў, якія прымаў бераставіцкі магістрат. І нездарма гэта запісана ў бераставіцкім Прывілеі 1754 года (захавалася яго копія ад 1797 года), дзе можна прачытаць наступнае: “На герб жа мейскі і пячаць для сцвярджэння актаў, спраў і лістоў сваіх таго мястэчка вавёрку сідзячую ўжываць будзьце.” Нават, калі б не захаваў­ся адзіны адбітак герба Вялікай Бераставіцы з пячаткі 1754 года, тады яго апісанне ў копіі Прывілея 1797 года ясна б падказвала, што вавёрка сядзіць на актах, справах і лістах свайго мястэчка. Адсюль і назва мястэчка Бераставіцы – “бераста вітая” альбо берасцяны скрутак, грамата. У ХVІІІ ст. скрутак уяўляў сабой ліст паперы, акта, прывілея як з віслай пячаткай, так і яе адбіткам на дакуменце.
01Вобраз вавёркі ў гераль­дыцы мае сваю алегорыю і параўноваецца з маладой жанчынай, нявестай. А жыццёвы лёс Юзэфіны Амеліі Мнішак, графіні Патоцкай (1752 – 1798), якраз найбольш дапасоўваецца да легендарнай вавёркі Вялікай Бераставіцы. Вядома, што Юзэфіна стала мнагадзетнай маці, нарадзіла мужу С.Ф. Патоцкаму 11 дзяцей (7 дачок і 4 сыноў). Таксама і вавёрка вылучаецца сваёй пладавітасцю.
Графіня займалася маляваннем, вядома як польская мастачка і пісьменніца-аматар. Знакамітыя мастакі-партрэтысты малявалі графіню Патоцкую са скруткам паперы і алоўкам у руках (Я.Б Лампі Старэйшы, П. Батоні). Гэта вельмі суадносіцца да выявы бераставіцкай вавёркі на гербе 1754 года. Герб вядомы толькі на курадымным адбітку пячаці, прыціснутай да дакумента, выпісанага з кніг Гродзенскага магістрата – “Копія акта Прывілея Вялікай Бераставіцы ад 7 красавіка 1797 г.”. Рэзчык пячаці выбраў на гербе менавіта контурнае выкананне Прывілея, звітага ў трубку, а вавёрку выканаў суцэльнай плямай. І ўсё гэта для таго, каб злучыць гандлёвае месца — Бераставіцу з яе будучым уладальнікам – жанчынай! Праз 20 гадоў, у 1774 годзе, Юзэфіна Амелія стала ўладальніцай Вялікай Бераставіцы, і мясцовая вавёрка атрымала сваё імя – Юзэфіна. Так стварылася легенда пра вавёрку-дзяўчынку, якой бацькі падаравалі на дзень нараджэння цэлае мястэчка. Калі дзяўчынка падрасла да замужжа, тады бацькі пацвердзілі яе правы на валоданне ім.
яclip_image002Вавёрчын лёс таемнай ніццю прайшоў праз усё жыццё Юзэфіны Амеліі Мнішак, графіні Патоцкай. Яна, вогненная прыгажуня, прыцягвала да сябе ўвагу выбітных мужчын. То сагравала іх сваім полымем кахання, то абпальвала іх… Яна, багатая жанчына Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, Дама Вялікага Крыжа ордэна Святой Кацярыны, аднойчы згарэла сама: на 46-м годзе жыцця прыняла лякарства, каб спыніць чарговую (13-ую!) цяжарнасць. “Легендарная вавёрка Бераставіцы” паха­вана ў Санкт-Пецярбургу ў 1798 годзе. Памяць аб ёй захоўвае гарадскі герб Вялікай Бераставіцы, дзе на шляхецкім полі сядзіць на скрутку залатая вавёрка Юзэфіна.

Андрэй Втарушын, настаўнік
Бераставіцкай ДШМ



10 комментариев по теме “Нараджэнне бераставіцкай вавёркі

  1. Думаю все любители истории Берестовицы читают комментарии. Сообщаю в разделе СТАРЫЕ ФОТОГРАФИИ обновление, рисунки графини Коссаковской сделанные во время высылки в Казахстан в 1940 году.

  2. Оказывается есть ещё две Берестовицы в Болгарии, одна из них даже больше нашей , и славится виноделием. 🙂
    Я просил одного болгарина -пчеловода с которым знаком виртуально, узнать откуда там произошло название? Он пробовал но не смог.

  3. Аказваецца існуе яшчэ адна Бераставіца на поўначы Гродзенскай вобласці на граніцы з Літвой, што яшчэ раз даказвае, што назова звязана з нейкімі характэрнымі тапанімічнымі асаблівасцямі мясцовасці.

  4. Прыемна, калі раптам думкі розных людзей супадаюць. Дзякую, што адгукнуліся на мой каментар і за інфармацыю па тэме

  5. Хорошо, что существует сайт нашей районки, как легко дать ссылку на статью написанную несколько лет назад
    http://www.beresta.by/?p=387#more-387
    Алена- я тогда ещё не знал, что берест одна из лучших древесин для лука.

  6. Вельмі ўдзячна за каментар. Паглядзела «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» том 1 — там ёсць такое тлумачэнне:
    Берестъ (наз.) Бераст. а цена або заплата за дерево…дуб на ванчос и клепъки годны копу гроше за берестъ вяз и ясень..по осьми гроше.
    Не зусім ясна выкарыстанне слова «берестъ» але зразумела, што звязана з дрэвам. Яшчэ сустракала тлумачэнне, што «берастам» называли вязы, якія безумоўна некалі існавалі на тэрыторыі Беларусі ў вялікай колькасці.
    Аднак,хацелася б даследваць і польскі выток, таму што назва «Brzestovitsa» існуе ў Польшчы.

  7. Алена:
    Станцию Берестовицу можно не вспоминать. Она появилась при строительстве железной дороги и её название дано просто по названию ближайшего крупного населенного пункта.
    Если вы имеете доступ к старым картам то обратите внимание На ещё одну Беростовицу -мурованую. Нынче называется просто д. Мурована. И обратите внимание на две деревни Берестовичаны одна существует и сейчас, а другая слилась с М. Берестовицей и расположена вдоль дороги М.Берестовица- Каменка.
    Столько Берестовиц и так компактно думаю расположены не случайно.
    Больше на всю Беларусь есть только одна Берестовица где то на севере да и та очень маленькая.
    Правда в Болгарии есть две Берестовицы- одна славится своим вином

  8. Дзякуй аўтару, вельмі цікавы матэрыял. Аднак з назвай мястэчка у краязнаўцаў вялікае непаразуменне. Афіцыйная гісторыя пра хлопца і дзяўчыну не вытрымлівае ніякай крытыкі: па-першае Бераставіц маецца тры на дастаткова вялікай адлегласці адна ад другой — Вялікая Бераставіца, Малая Бераставіца і проста Бераставіца(цяпер пасёлак Пагранічны);па другое такое паходжанне ад зліцця двух імён не характэрна для Літвы (цяпер Беларусі); па -трэцяе пісалася назова раней інакш. Цікава было б атрымаць спасылкі на дакументы — адкуль узялася легенда? Адчуваецца, што гэта новатвор, ды яшчэ дастаткова бязграматны, таму што створаны на сучасную рускамоўную версію назовы. Такая вольнасць у краязнаўстве вельмі шкодная.
    Калі паглыбіцца у гістарычныя карты, то можна прасачыць наступнае:
    1603г.Карта Вялікага Княства Літоўскага выдадзеная на сродкі М.К.Радзівіла — Brzestowice (на рацэ Islocz).
    1812г. Карта Расійскай імперыі для Напалеона — V.Brestovitsa i M.Brestovitsa.
    1820г. Генеральная карта Расійскай імперыі, назовы пададзены па-польску і па-расійску — V.Brzestovitsa-Б.Брестовіца, M.Brzestovitsa-М.Брестовица.
    1856г.Карта Расійскай имперыі- Берестовіца, Вел.Берестовіца, Мал.Берестовіца (на рацэ Бжестовка), каля Малой Берестовіцы абазначаны яшчэ Гасп. двор Бжостовіца і рака Бжостовічанка.
    Нават з гэтага зразумела што тапонім паходзіць з нейкіх характэрных асаблівасцей мясцовасці, прычым першапачаткова назва існавала ў польскамоўным гучанні, хутчэй за ўсё. Калі у каго ёсць матэрыял па тэме прашу падзяліцца.

  9. Огромное спасибо автору за этот материал. Прочитал статью с большим интересом и великим удовольствием.

  10. Хорошая статья. Спасибо автору, он кажется первым открыл происхождение белки в гербе Берестовицы.
    но вот это
    (Адсюль і назва мястэчка Бераставіцы – “бераста вітая” альбо берасцяны скрутак, грамата. У ХVІІІ ст. скрутак уяўляў сабой ліст паперы, акта, прывілея як з віслай пячаткай, так і яе адбіткам на дакуменце.)
    притянуто за уши.
    Ну какая береста в 18 веке? Да и 500 летие Берестовицы мы когда праздновали? А выходит название появилось только в 18веке? 🙂
    Мне больше по душе название от дерева БЕРЕСТ,( который и сейчас у нас растет, хорошо бы посадить дерево около музея.). Очень многое на это указывает. Созвучие с польским BRZOST. По польски BRZOSTOWICA. Да и г.Брест сейчас доказывают, что название от Берест.
    Более того город Караганда имеет то же происхождение. На юге Берест называют Карагач.
    Берест был лучшим деревом для изготовления луков. До изобретения огнестрельного оружия это было очень важно знать где растет берест.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *