Чарговая сустрэча намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі Алы Заміроўскай адбылася сёння з працоўным калектывам Цэнтра банкаўскіх паслуг №401 у гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца.
На парадку дня было пытанне сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна: выкананне прагнозных паказчыкаў 2017 года і абмеркаванне намечаных на бягучы год планаў. У прыватнасці, Ала Аляксееўна адзначыла, што ў 2018 годзе ў гарадскім пасёлку будзе завершана рэканструкцыя гасцініцы, запланавана добраўпарадкаванне тэрыторыі і аднаўленне фасаду дзіцячага садку, будаўніцтва на граніцы транспартна-лагістычнага цэнтра і іншае.
У завяршэнне сустрэчы Ала Аляксееўна адказала на пытанні, якія цікавілі прысутных.
Вольга ЗАЕНЧКОЎСКАЯ, фота аўтара