Навіны АПК Бераставіччыны

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_5099
Мінулы год быў няпростым для нашых аграрыяў. “Капрызы надвор’я” і спёка перашкодзілі выканаць усе задумкі. Аднак земляробы СВК “Макараўцы” змаглі ў мінулым годзе атрымаць “вал” — 12967 тон збожжавых і зернебабовых без кукурузы, што амаль на 18 працэнтаў больш, чым у 2014 годзе. Гэта стала магчымым дзякуючы прадуманай “ратацыі” культур – пасяўныя плошчы пад збожжавыя былі павялічаны на 150 гектараў за конт таго, што менш пасеялі кукурузы. Дарэчы, у апошні час вучоныя выказваюць самыя розныя, часам процілеглыя меркаванні пра шырокае выкарыстанне “каралевы палёў” у жывёлагадоўлі. Напрыклад, выкарыстоўваць яе ў рацыёнах для жывёлы трэба прадумана, таму што энерганасычаная культура аказвае свой уплыў на абмен рэчываў і часам можа прывесці да непажаданых вынікаў. Праблема знаходзіцца ў полі зроку жывёлаводаў.
Планамернае павышэнне ўзроўню культуры земляробства ў СВК “Макараўцы” дало магчымасць у мінулым годзе атрымаць ураджайнасць збожжавых на 5 цэнтнераў з гектара большую, чым у пазамінулым. Яна дасягнула 60 цэнтнераў з гектара.
А валавая вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў мінулым годзе ўзрасла амаль на 5 працэнтаў у параўнанні з 2014. Валавы надой павялічыўся на 403 тоны і дасягнуў 9210 тон. На 99 кароў павялічылася і пагалоўе кароў на працягу года.

Як пачаўся год
у малочнай жывёлагадоўлі?
Малочная жывёлагадоўля застаецца прыярытэтнай галіной сельскай гаспадаркі. За студзень гэтага года рост валавой вытворчасці малака па раёне ў параўнанні з такім жа часам мінулага года склаў 101 працэнт. У лідарах сярод гаспадарак Бераставіччыны – СВК “Алекшыцы” (112 працэнтаў), СВК імя Варанецкага (110 працэнтаў), РУСП “Масаляны” (106 працэнтаў).
Якасць малака па-ранейшаму ў полі зроку нашых аграрыяў. Гатункам “экстра” па раёне здадзена за студзень гэтага года 18 працэнтаў малака. У СВП “АграМір” такім гатункам здалі 95 працэнтаў сыравіны, у аграфірме “Стары Дворац” — 43 працэнты, у РУСП “Масаляны” — 36 працэнтаў, у СВК імя Варанецкага – 34 працэнты. У СВК “Алекшыцы” ўсё малако здадзена вышэйшым гатункам, у СВК “Макараўцы” яго здалі такім гатункам 91 працэнт, у СВК “Цецяроўка” — 90 працэнтаў, у СВК “Пархімаўцы” — 83 працэнты, у СВК “Малабераставіцкі элітгас” — 82 працэнты.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *