Навіны АПК Бераставіччыны

Лента новостей

Даглядаюць пасевы

У раёне аграномамі гаспадарак і работнікамі Бераставіцкай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін праведзена абследаванне пасеваў азімага рапсу на заселенасць шкоднікамі. Пры вызначэнні перавышэння эканамічнага парога шкоднасці праводзяцца інсектыцыдныя апрацоўкі. Адна такая апрацоўка была праведзена на ўсёй пасяўной плошчы ў раёне з мэтай знішчэння рапсавага кветаеда. Пры паўторным абследаванні было вызначана засяленне другім шкоднікам — рапсавым скрытнахобатнікам. Адзін жук прыходзіўся на пяць раслін. Паўторную апрацоўку правялі з дабаўленнем фунгіцыдаў – сродкаў супраць хвароб раслін. Дзякуючы своечасовым мерам, можна разлічваць на добры ўраджай такой выгаднай і запатрабаванай культуры.
Акрамя гэтага, у сельгаскааператывах праводзяцца хімпраполкі яравых збожжавых, зернебабовых, цукровых буракоў, кукурузы, грэчкі, бульбы. Салодкім караням патрабуецца тры праполкі, астатнім культурам адна. Азімыя збожжавыя апрацоўваюцца і супраць захворванняў.
****

Малако – «жывыя» грошы

Гаспадаркам выгадна нарошчваць вытворчасць малака. У краіне не толькі забяспечаны ўнутраныя патрэбы ўласнага насельніцтва, але і год ад году ўмацоўваецца экспарт малочнай прадукцыі ў блізкае і далёкае замежжа. За 4 месяцы гэтага года пагалоўе ў сельгаскааператывах раёна ў параўнанні з такім жа мінулагоднім часам павялічылася на 532 каровы, найбольш у СВК “Макараўцы” (на 90), у СВК “Цецяроўкаⁿ (на 70), у СВК “Пархімаўцы” (на 67). А самы большы дойны статак у СВК “Макараўцы” – 1460 рагуль, у СВК “Цецяроўка” – 1370, у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 1100, у РУСП “Масаляны” – 945. Валавы надой з пачатку года на 1 мая па раёне дасягнуў 197259 цэнтнераў. Рост у параўнанні з леташнім такім жа перыядам склаў 103%. Найбольшы валавы надой у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 26886 цэнтнераў, у СВК “Макараўцы” – 26086, у РУСП “Масаляны” – 25517, у СВК імя Варанецкага – 24968. Таварнасць малака з пачатку года па раёне ў параўнанні з мінулагодняй павялічылася на 0,8 працэнта.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *