Навіны АПК Бераставіччыны

Лента новостей

У лідарах – Бераставіччына
Няма малака смачнейшага, чым ад сваёй кароўкі. Але на жаль, па рэспубліцы, вобласці і раёне ў апошнія гады кароў на асабістых падворках становіцца ўсё менш. У краіне багаты асартымент малочнай прадукцыі, таму далёка не кожны гаспадар хоча трымаць рагулю. У нашым раёне ў гэтым годзе таксама стала менш на 11 кароў, аднак у насельніцтва за 2 месяцы закупілі 166 тон малака. На адну ўмоўную галаву атрымліваецца 394 кілаграмы. Гэта лепшы паказчык па вобласці. На тэрыторыі Эйсмантаўскага сельсавета, напрыклад, было закуплена звыш 25 тон малака. Гэта больш, чым за мінулагодні такі ж час.

Аднавілі веды
У Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі на курсах павышэння кваліфікацыі нядаўна пабываў намеснік галоўнага ветурача раёна Аляксандр Баброў. Ветэрынарным урачам прадставілі апошнюю інфармацыю па актуальных тэмах. У полі зроку былі афрыканская чума свіней, лейкоз і туберкулёз буйной рагатай жывёлы, метады ацэнкі рэшткаў антыбіётыкаў у сельгаспрадукцыі, сучасныя метады даследаванняў крыві жывёлы, лабараторная дыягностыка захворванняў і многае іншае. Прысутныя даведаліся шмат новага і цікавага. Завяршыліся заняткі “круглым” сталом.

Дзейнічае  мэтавая праграма
У рэспубліцы дзейнічае мэтавая праграма Савета Міністраў Беларусі па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 2011 – 2015 гады. Сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама Федэрацыяй прафсаюзаў работнікаў АПК праводзяцца мерапрыемствы, мэтай якіх ставіцца стварэнне бяспечных умоў працы аграрыяў у маразы і зімовы перыяд.
Жывёлаводы Бераставіччыны забяспечваюцца цёплым спецадзеннем, з імі праводзяцца гутаркі па строгім захаванні супрацьпажарнай бяспекі. Надзвычайных сітуацый у нас не было падчас цыклона “Хавер”. Вось як пракаменціравалі абстаноўку, напрыклад, у РУСП “Масаляны”:
— Снег-такі на мінулым тыдні і ў нас выпаў, — гаворыць галоўны эканаміст РУСП “Масаляны” Мікалай Сыс. – Але такіх моцных заносаў, як у іншых абласцях рэспублікі, вядома, тут не было, усё адразу і расчысцілі. Жывёлагадоўчыя аб’екты працавалі ў звычайным рэжыме. Праблем з падвозам кармоў не было. Пра людзей у нас клапоцяцца, умовы працы добрыя.

Малако –“жывыя грошы”
Валавая вытворчасць малака ў гаспадарках Бераставіччыны за 2 месяцы гэтага года ў параўнанні з мінулагоднім такім жа перыядам павялічылася на 4 працэнты. У СВК “Малабераставіцкі элітгас” такі паказчык узрос на 13 працэнтаў, у СВК “Алекшыцы” і “Пархімаўцы” – на 7 працэнтаў, СВК імя Варанецкага і РУСП “Масаляны” – на 5 працэнтаў, у аграфірме “Стары Дворац” – на 1 працэнт. Па раёне валавы надой на 1 сакавіка склаў 96640 цэнтнераў, у СВК “Малабераставіцкі элітгас”– 13519, у СВК “Макараўцы” – 12941, у РУСП “Масаляны” – 12352, у СВК імя Варанецкага – 12160, у СВК “Алекшыцы” – 11507, у СВК “Цецяроўка” – 11194, у аграфірме “Стары Дворац” – 9300, у СВК “Пархімаўцы” – 8902, у СВП “АграМір” – 4765 цэнтнераў.
Пагалоўе павялічылі ўсе гаспадаркі, найбольш СВК “Макараўцы” – на 90 галоў, “Пархімаўцы” – на 75, “Цецяроўка” – на 70, “Алекшыцы” – на 65, імя Варанецкага – на 55, РУСП “Масаляны” і СВК “Малабераставіцкі элітгас” – на 50.

Каб тэхніка была спраўная
Правядзенне дзяржаўнага тэхнічнага агляду калёсных трактароў, прычэпаў да іх, самаходных машын, вызначэнне тэхнічнага стану машынна — трактарнага парку гаспадарак, кантроль за наяўнасцю ў механізатараў адпаведных пасведчанняў і своечасовым праходжаннем іх медыцынскага агляду накіраваны на бяспеку працаўнікоў і захаванне аптымальных тэрмінаў вясенніх палявых работ. Любы чалавек павінен быць упэўнены, што яго жыццю нічога не пагражае. Эксплуатацыя няспраўнай тэхнікі забаронена.
Тэхагляд у раёне пачаўся згодна з графікам 15 сакавіка бягучага года. Фер­мерскія гаспадаркі і асабістыя ўладальнікі прадстаўляюць тэхніку адначасова з гаспадаркамі па месцы іх размяшчэння.

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *