Вытворчасць малака выгадная
На 1 красавіка гэтага года пагалоўе ў гаспадарках раёна ў параўнанні з такім жа мінулагоднім часам павялічылася на 530 кароў, найбольш у СВК “Макараўцы” — на 90, “Пархімаўцы” — на 75, “Цецяроўка” — на 70. Валавы надой па раёне дасягнуў 147671 цэнтнера, што на 4890 цэнтнераў больш, чым за такі ж перыяд мінулага года (плюс 3 працэнты). На 13 працэнтаў павялічылі вытворчасць малака ў СВК “Малабераставіцкі элітгас”, на 8 — “Алекшыцы”, на 6 — імя Варанецкага, на 5 — у РУСП “Масаляны” і СВК “Пархімаўцы”.
Таварнасць малака па раёне ўзрасла на 0,9 працэнта.
Будуецца жыллё
У СВК “Малабераставіцкі элітгас” клапоцяцца пра людзей. Ім прадастаўляецца добраўпарадкаванае жыллё. Ужо зараз працаўнікі жывуць у 170 кватэрах, пабудаваных у гаспадарцы, а на чарзе — яшчэ адзін новы васьмікватэрны дом. Хутка маладыя сем’і атрымаюць у ім кватэры. Да наваселляў засталося няшмат часу, бо вядуцца ўнутраныя работы.
У далейшых планах яшчэ будаўніцтва пяці аднакватэрных дамоў.
Ніна Наддэ