У сённяшнім жыцці нямала праблем, якія аднолькава хвалююць ycix, незалежна ад веравызнання, узросту, адукацыйнага ўзроўню i нацыянальнай прыналежнасці. Усе мы марым бачыць вакол сябе толькі прывабнае i прыгожае. Сутыкаючыся з беспарадкамі i неахайнасцю выказваем свае незадавальненне i абурэнне.
З гэтай нагоды мы звяртаемся да ўсіх жыхароў Бераставіччыны:
добраўпарадкуйце cвaе двары, пад’езды, станьце ix сапраўдным гаспадарамі;
няхай вабяць наш позірк прыгожыя кветкі, чыстыя лесвічныя пляцоўкі;
асаблівую ўвагу звярніце на добраўпарадкаванне тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый i ўстаноў;
памятайце, што кожны з нас большую палову жыцця праводзіць у «другім доме» (прадпрыемстве, арганізацыі), зрабіце яго чыстым, утульным i жаданым;
не павялічвайце колькасць несанкцыянаваных звалак, не забруджвайце рэкі i вадаёмы.
Няхай заўжды наша Гродзеншчына будзе прыгожай, сінявокай i непаўторнай! Беражыце яе прыродныя багацці! Не знішчайце зялёныя лесанасаджэнні, а павялічвайце ix колькасць!
Праявіце грамадзянскую свядомасць i актыўнасць. Давайце разам працаваць на карысць Гродзен-шчыны, яе мы павінны зрабіць годнай i квітнеючай вобласцю. Мы ўпэўнены, што гэта будзе так! Навядзем парадак разам!
ДУ “Бераставіцкі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”