Умацаванне псіхічнага здароўя вучняў, актывізацыя работы па фарміраванні пазітыўнага ладу жыцця і прафілактыцы суіцыду – адна з важных задач педагогаў нашай установы адукацыі. Месячнік пазітыўных адносін да жыцця “Твой выбар – тваё жыццё”, які праходзіў у Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе з 1 па 30 верасня, пачаўся з флэш-мобу “У свеце шмат радасных і шчаслівых дзён”, які зарадзіў навучэнцаў добрым настроем, станоўчымі эмоцыямі.
Падчас правядзення акцыі “Падары ўсмешку” кожны навучэнец пакінуў сваю ўсмешку ў выглядзе стыкера на калажы, які сваімі яркімі фарбамі цешыў ўсіх на працягу ўсяго дня. На працягу акцыі ўсе жадаючыя маглі падарыць адзін аднаму смайлікі і сфатаграфавацца. Скончылася акцыя праглядам слайд-шоу “Падары ўсмешку” і выкананнем песні “Улыбайся!”.
У рамках месячніка прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны: “Жыццё дадзена для …” (1-4 клас), “Усміхніся жыццю” (5-6 клас), “Маё жыццё ў маіх руках” (8-9 клас).
Прайшоў конкурс малюнкаў “Цані сваё жыццё”. Лепшыя работы прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога конкурсу. Вучні 8 класа прынялі ўдзел у раённым конкурсе інфармацыйных стэндаў і аформілі стэнд “Калі адчуваеш сябе адзінокім”. З 15 па 17 верасня вучаніцы 9 класа распрацавалі і распаўсюдзілі лістоўкі “Я – за жыццё!”.
Таксама ў рамках месячніка былі арганізаваны спартыўныя мерапрыемствы: спаборніцтвы па валейболе сярод дарослых і вучняў, спартыўнае свята “Новы навучальны год – новы спартыўны старт”, спартыўны флэш-моб “У здаровым целе здаровы дух”, акцыя “Я хачу быць здаровым, таму што …”, дзе дзеці на папяровай далоньцы пісалі працяг. З дашкольнікамі праводзіліся рухомыя гульні на свежым паветры “Дружныя, смелыя, спрытныя, умелыя!”.
Заключным этапам месячніка стала мерапрыемства ў форме інтэрактыўнага дыялогу “Жыццё выдатнае. Павер у сябе!”. Праграма сустрэчы атрымалася насычанай, напоўненай атмасферай узаемаразумення і дабра.
Святлана Пашко, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы