Навучэнцы Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы прымаюць удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”

Лента новостей Наши дети Образование

Новы год – самае казачнае свята. Менавіта гэты час лічыцца часам цудаў і чараўніцтва.

Штогод навучэнцы Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы прымаюць удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Гэты год не быў выключэннем. 

Кожны дзень навучэнцы прыходзілі да пункта збору падарункаў з невялікімі прэзентамі: хтосьці прыносіў алоўкі і альбомы для малявання, а хтосьці – цацкі. Кожны хлопчык і кожная дзяўчынка хацелі выступіць маленькімі чараўнікамі і падарыць нешта ад сябе.

18 снежня старшакласнікі ў навагодніх касцюмах, з цёплымі словамі і падарункамі завіталі ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. п. В. Бераставіца.  Навагоднія героі ўручылі дзецям падарункі, прапанавалі паспяваць разам песні пра Новы год.

Пераканана, што рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” дапамагла запаліць іскрынкі дабра ў сэрцах не толькі навучэнцаў нашай школы, але і ў дзяцей усёй рэспублікі.

Святлана  ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *