Падзячныя лісты за ўдзел у міжнародным конкурсе атрымалі навучэнкі мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандра Крэйза і Дар’я Гардзейчык (настаўнік Андрэй Втарушын).
Работы юных мастакоў Аляксандры Крэйзы, Дар’і Гардзейчык, Марыі Кіган і Валерыя Цярэшкі на тэмы зімовага пейзажу і неверагоднай вандроўкі былі адасланы на Х Міжнародны конкурс жывапісу і графікі “На сваёй зямлі” ў г.Смалявічы яшчэ ў снежні мінулага года. А напрыканцы сакавіка сталі вядомыя вынікі гэтага мастацкага конкурсу. Сярод 13 257-мі конкурсных работ удзельнікаў ад 5-ці да 18-ці гадоў з 34-х краін свету дыпломы і падзячныя лісты атрымалі 3683 юныя аўтары. У тым ліку – Аляксандра і Дар’я. Віншуем дзяўчынак і іх настаўніка з гэтым творчым дасягненнем.
Святлана Ганчарова