Навукова-практычная канферэнцыя

Лента новостей

Мерапрыемства праходзіла ў Гродне і было прысвечана 70-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яго арганізавалі ўпраўленне ідэалагічнай работы аблвыканкама, абласны савет ветэранаў, абласны камітэт КПБ, абласное аб’яднанне прафсаюзаў.
Адкрыў канферэнцыю намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама І. Г. Жук. У ёй прымалі ўдзел супрацоўнікі вышэйшых навучальных устаноў абласнога цэнтра, ідэалагічны актыў вобласці, старшыні раённых ветэранскіх арганізацый, удзельнікі вайны. З дакладамі перад прысутнымі выступілі намеснік начальніка штаба Заходняга аператыўнага камандавання палкоўнік А.І. Мельнікаў, доктар гістарычных навук У.П. Верхась, кандыдаты гістарычных навук С.А. Сільвановіч і У.Я. Ягорычаў, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны Г.Д. Багусенка.
У іх выступленнях аналізаваліся прычыны няўдач Чырвонай Арміі ў першыя месяцы вайны, гаварылася аб гераізме пагранічнікаў на Гро-дзеншчыне, аб партызанскай барацьбе ў Беларусі, аб фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі канферэнцыі пагля- дзелі кадры нямецкай кінахронікі аб баях за Гродна ў чэрвені 1941 г.
Аб гісторыі стварэння кнігі “Доўгія вёрсты вайны”, якая прысвечана жыхарам Бераставічыны, перажыўшым тыя страшныя гады, гаварыў у сваім выступленні аўтар праекта і галоўны рэдактар кнігі, метадыст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны РМЦ НТ М.І.Пацэнка.
Сяргей ХІЛЮТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *