Вясёлым навагоднім ранішнікам пад красамоўнай назвай “Новый год стучится в дверь, открывай ему скорей!” правялі адыходзячы год Дракона юныя ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, што дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы. А садзейнічалі прыўзнятаму ў прадчуванні зімовых канікулаў і святаў настрою дзяцей забаўляльныя гульні, тэматычныя загадкі, віктарыны, конкурсы і навагодні карагод вакол ёлкі разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і вясёлымі казачнымі персанажамі Бабай Ягой і Лесуном. Удзельнікі аб’яднання чыталі Дзеду Марозу вершы пра Новы год, загадвалі загадкі, а ў якасці ўзнагароды атрымлівалі цукеркі. Прыйшліся ім да душы і яркія прыгожыя календары з сімвалам новага года – Змяёй.
Святлана Ганчарова, фота аўтара