Навагоднія падарункі ад “Беларусбанка”

Лента новостей

22 2Новы год, Каляды … Кожнае дзіця з асаблівым хваляваннем чакае гэтых святаў. Гэта час, калі родныя, блізкія, сябры збіраюцца разам, дораць адзін аднаму падарункі і шчырыя пажаданні. Самыя маленькія вераць у цуды, якія ў іх жыцці могуць адбывацца дзякуючы любові і клопату самых родных людзей – мамы і таты. Але ёсць дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, а таксама дзеці, якія пры жывых бацьках сталі сацыяльнымі сіротамі, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах, дзіцячых сацыяльных прытулках. Яны таксама як і ўсе мараць пра цуд у Новы год, пра падарункі … Мары гэтых дзяцей не могуць споўніцца без удзелу неабыякавых да іх лёсу людзей. Напярэдадні калядных і навагодніх святаў у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці». Гэта мерапрыемства накіравана на аказанне дапамогі і падтрымкі дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і адчуваюць патрэбу ў асаблівай увазе дзяржавы і грамадства.

Для калектыву ЦБП №401 філіяла №400 Гродзенскага аблупраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» і пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» стала добрай традыцыяй віншаваць з самымі любімымі дзіцячымі святамі – Новым годам і Калядамі – выхаванцаў Бераставіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку і Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Вось і сёлета дырэктар ЦБП № 401 Наталля Савіна, намеснік дырэктара Віталій Бубенін і старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вольга Бусько, бадай, першыя завіталі ў гэтыя ўстановы, каб падарыць дзеткам падарункі – цацкі і цукеркі. Сястрычкі Наталля і Алена з прытулку з непадробнай цікавасцю разглядалі прыгожых лялек, а іх брацік Алёша, які падчас візіту гасцей знаходзіўся ў дзіцячым садку, напэўна, будзе рады вялікай гоначнай машынцы. “Вы падарылі нам сапраўдную зімовую казку”, – такія словы пачулі дарослыя ад юных наведвальнікаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, для якіх навагоднія падарункі ад “Беларусбанка” таксама сталі прыемным сюрпрызам.
І гэта – самае галоўнае. Пасяліць радасць навагодняга свята ў сэрцы кожнага дзіцяці, дзе б ён ні знаходзіўся ў сілу абставінаў, – вось задача рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, а таксама ўсіх дарослых, якія прымаюць у ёй удзел.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *