Мэбля і гульні — у падарунак Вялікабераставіцкаму дзіцячаму яслям-саду!

Лента новостей

Шыкоўны падарунак зрабілі Вялікабераставіцкаму дзіцячаму яслям-саду бацькі адной з груп. Мяккі мэблевы вугалок, сюжэтна-ролевыя гульні, рознакаляровыя машынкі і канструктары — усё гэта вельмі прыйшлося даспадобы маленькім выхаванцам садка! Акрамя таго, тут і серыя развіваючых гульняў для дзяцей “Майстэрня”, і набор цацак для гульні на адкрытых пляцоўках, і серыя транспартных гульняў “Канструктар Самадзелкін”.
— Малышы праводзяць у садзе большую частку дня, — расказвае загадчыца ўстановы Алена Парманчук. — І менавіта таму вельмі важна зрабіць так, каб яны бавілі час цікава, насычана і з карысцю для свайго развіцця. Мы вельмі ўдзячныя бацькам, што яны праявілі такі клопат і, у прыватнасці, Алене Дзяржаўскай і Алене Дзярабінай, якія найбольш актыўна ўключыліся ў гэту работу.

Вікторыя Дзержановіч



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *