“Мы – гэта памяць”. Масалянская бібліятэка далучылася да абласнога бібліятэчнага дня

80 лет Великой Победы Беларусь помнит Культура Лента новостей

У сераду, 5 мая,  ва ўсіх публічных бібліятэках Гродзенскай вобласці адбыўся Абласны бібліятэчны дзень «Мы – гэта памяць», прысвечаны 76-гадавіне Вялікай Перамогі.

Святкаванне ўключала разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, знаёмства з творамі і выставамі ваеннай тэматыкі.

Чытачы філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”   далучыліся да абласной акцыі. Сумесна з мясцовай школай тут была праведзена гадзіна памяці “Полымя вашых сэрцаў – гэта вечны агонь”.

Увага юных наведвальнікаў была звернута на той факт, што з кожным годам усё менш застаецца жывых сведак тых падзей, і сёння вельмі важна захаваць памяць пра франтавых герояў і працаўнікоў тылу ў сваіх сэрцах.

Адбылося таксама знаёмства школьнікаў з фотавыставай “Воіны- землякі”.

Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *