У гэтыя веснавыя дні святочных віншаванняў чакаюць усе жанчыны: ад самых маленькіх дзяўчынак да пажылых бабуль. А з асаблівай увагай неабходна аднесціся да тых жанчын, на долю якіх выпалі цяжкія выпрабаванні, а асабліва — вайна.
Традыцыйна да 8 Сакавіка актывісты грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” праводзяць святочную акцыю “Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі!”. Яны наведваюць жанчын-удзельніц Вялікай Айчынная вайны, працаўніц тылу і выказваюць ім сваю ўдзячнасць і павагу.
Разам са святочнымі віншаваннямі паважаныя жанчыны – ветэраны атрымаюць і памятныя падарункі, набытыя раённым камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Ірына МІКЛАШ