Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы наладзіў супрацоўніцтва з Ваўкавыскім каледжам

Лента новостей

Навучэнцы аддзялення дызайна Ваўкавыскага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” пры падтрымцы адміністрацыі гэтай навучальнай установы перадалі Музею Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы сямейку вавёрак – уручную вырабленых мяккіх цацак. Як мы ўжо паведамлялі, для арганізацыі экспазіцыі супрацоўнікі музея збіраюць музейныя прадметы з выявай вавёркі ў розных формах і з рознага матэрыялу. Пэўная колькасць такіх прадметаў ўжо са­брана. І вось чарговае папаўненне калекцыі.
Паміж каледжам і музеем заключана дамоўленасць аб супрацоўніцтве. Навучэнцы і далей будуць прапаноўваць вырабы з выявай сімвалічнага для нашага пасёлка звярка, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. А адміністрацыя музея, у сваю чаргу, будзе прадастаўляць месца для праходжання вучэбнай практыкі будучым экскурсаводам і тураператарам, якія навучаюцца на адзяленні “турызм і гасціннасць”.
Да слова, сярод апошніх набыткаў з выявай вавёркі – тэматычныя канверты савецкіх часоў і гіпсавыя статуэткі 1950-60 гадоў мінулага стагоддзя, шкляныя фігуркі і манеткі … з Андоры.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *