“Мой родны кут, дарыў ты мне натхненне”. У Бераставіцкай райбібліятэцы адкрылася выстава мастака Мікалая Жлабовіча

Культура Лента новостей Человек и его дело

Пейзажы роднага краю, яркія нацюрморты і графічныя партрэты людзей, якія пакінулі след у душы бераставіцкага мастака Мікалая Жлабовіча, прадстаўлены аўдыторыі наведвальнікаў райбібліятэкі на аўтарскай выставе пад красамоўнай назвай “Мой родны кут, дарыў ты мне натхненне”.

Васемнаццаць работ графікі і жывапісу выстаўлены ў чытальнай зале філіяла “Дзіцячая бібліятэка” і пазнаёміцца з мастацкімі творамі земляка можа кожны жадаючы. Карціны і партрэты створаны Мікалаем Уладзіміравічам за прайшоўшы год, адметны і складаны найперш з-за пандэміі каронавіруснай інфекцыі. Дарэчы, шэраг малюнкаў  з прадстаўленай экспазіцыі, былі апублікаваны на нашым сайце ў студзені. Яны прысвячаліся гераічнай працы бераставіцкіх медыкаў падчас пандэміі. Цяпер графічныя партрэты можна ўбачыць на свае вочы.

З раённай бібліятэкай у мастака склалася даўняе супрацоўніцтва. Выставы Мікалая Жлабовіча тут не раз дэманстраваліся, шмат работ, якія і сёння ўпрыгожваюць сцены бібліятэкі і яе філіялаў на вёсцы, аўтар стварыў, працуючы ў свой час у бібліятэчнай установе. Новую выставу тут даўно чакалі і рады, што яна адбылася.

Выстава пачала ўжо дзейнічаць і наведаць яе можна ў часы работы бібліятэкі – з 10.00 да 19.00, без перапынку на абед, выхадны дзень – нядзеля.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *