Ала Аляксандраўна Кузьма, пракурор Бераставіцкага раёна:
— Падзеі ў Мінску, якія адбыліся ля Дома ўрада, я ацэньваю з пункту гледжання юрыста і прадстаўніка праваахоўных органаў.
У дзеяннях удзельнікаў гэтых па-дзей бачыцца здзяйсненне злачынства, якое прадугледжана артыкулам 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “Масавыя беспарадкі”, г.зн. арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца насіллем, пагромамі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады.
За ўказаныя дзеянні арганізатарам беспарадкаў пагражае крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 5 да 15 гадоў. Удзел жа ў масавых беспарадках можа прывесці да пазбаўлення волі на тэрмін ад 3-х да 8 гадоў.
Такім чынам, заканадаўствам прадугледжаны самыя жорсткія віды пакаранняў тым людзям, для якіх мір і спакой не з’яўляюцца нормамі жыцця ў нашай дзяржаве.
Таццяна Міхайлаўна Аксаміт, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама:
— Мае адносіны да акцыі вельмі адмоўныя. Гэта зрабілі людзі, якія абыякавыя не толькі да сваёй краіны, але і да жыцця людзей- моладзі, якіх яны вывелі на вуліцы Мінска. Было вельмі жудасна, нават калі ты знаходзішся далёка ад тых падзей, нават калі ты надзейна абаронены сценамі сваёй кватэры і ўсё ўбачанае – тэлевізійная трансляцыя. Афіцыйнымі ўладамі было зроблена ўсё дзеля таго, каб пазбегнуць кровапраліцця. І не дай Бог, каб нечыя дзеці былі там на плошчы і былі ўцягнуты ў гэту авантуру. Я з упэўненасцю магу сказаць, што тое, што спрабавала ўчыніць апазіцыя ў Мінску – не дэмакратыя, а бандытызм.
Алег Анціпавіч Далінін, старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” :
— Тое, што адбылося на Кастрычніцкай плошчы і каля Дома ўрада можна назваць адным словам – бандытызм. Я, а таксама і мае калегі – члены грамадскага аб’яднання, вельмі абураны паводзінамі апазіцыі. Яшчэ не былі падведзены вынікі выбараў, а яны ўжо вывелі моладзь на плошчу. Адразу бачна, што яе лідары не зацікаўлены ў стабільным жыцці нашай краіны. На маю думку, ім больш патрэбна было відовішча, карцінка для паказу па тэлебачанні. Я, як чалавек ваенны, люблю парадак і дысцыпліну, таму лічу, што супрацоўнікі правапарадку зрабілі ўсё магчымае, каб спыніць бязладдзе.
Алена Уладзіміраўна Ігнатовіч, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама:
— Я, як і большасць моладзі нашага раёна, негатыўна стаўлюся да тых падзей, якія адбыліся 19 снежня на плошчы ў Мінску. Асабліва засмучае тое, што да ўдзелу ў іх былі прыцягнуты маладыя людзі, якія яшчэ не маюць поўнасцю сфарміраванай жыццёвай пазіцыі.
Маладосць называюць самай цудоўнай парой жыцця, гэта час смелых задум і цікавых адкрыццяў, перыяд творчага ўзлёту і натхнення. Таму не трэба азмрочваць гэту пару неабдуманымі ўчынкамі, якія могуць зламаць усё далейшае жыццё.
БАНДЫТЫЗМ??
а гэта вы бачылі, як амон збіваў мірных людзей? не? паглядзіце!
http://www.youtube.com/watch?v=h3gMjKmTlFo&feature=player_embedded#
http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=X7KaUdw_wVU
і больш праўладнай прапагандзе верце! яны кажуць НЯПРАЎДУ!
ХОПІЦЬ ХЛУСІЦЬ САМІМ САБЕ!!! СТОП ДЫКТАТУРЫ! СТОП ЛУКАШЫЗМУ!!!!