“Медальныя” выпускнікі Бераставіцкага раёна

Образование Общество

Вераніка Бурая, Анастасія Конік,  Дзіяна Літвіновіч
Вераніка Бурая, Анастасія Конік, Дзіяна Літвіновіч

Сёлета сярэднюю школу закончыў 91 адзінаццацікласнік устаноў адукацыі нашага раёна.
7 з іх за выдатную вучобу і актыўны ўдзел у школьным і грамадскім жыцці атрымалі атэстаты з адзнакай і былі ўзнагароджанымі залатымі медалямі, а 1 – сярэбранай.
Найбольш “багатай” на медалістаў у гэтым годзе стала гімназія аг. Пагранічны: тут былі ўручаны аж чатыры залатыя медалі. Атэстаты аб сярэдняй адукацыі з адзнакай атрымалі Вераніка Бурая, Анастасія Конік, Дзіяна Літвіновіч і Дар’я Канецкая.

Юлія Глінская
Юлія Глінская

Сярод выпускнікоў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы два залатых медаліста – Наталля Мелянец і Уладзіслаў Канецкі.
Яшчэ адзін залаты медаль накіраваўся ў Макараўскі яслі-сад-сярэднюю школу, яго атрымала Вольга Шышпаронак.

Вольга Шышпаронак
Вольга Шышпаронак

А выпускніца

Дар’я Канецкая
Дар’я Канецкая

Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Юлія Глінская ўзнагароджана па выніках навучання ў школе сярэбраным медалём.

Наталля Меленец,  Уладзіслаў Канецкі
Наталля Мелянец, Уладзіслаў Канецкі

На выпускных вечарах медалісты атрымалі таксама і матэрыяльны стымул за выдатную вучобу — стыпендыю раённага выканаўчага камітэта.
Ірына МІКЛЛАШ, фота аўтара і з архіву ўстаноў адукацыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *