Матэматычны брэйн-рынг прайшоў у Бераставіцы

Лента новостей

IMG_3599 IMG_3606 IMG_3613 IMG_3622 IMG_3623 IMG_3627 IMG_3633 IMG_3637 IMG_3640 IMG_3643 IMG_3644 IMG_3650 IMG_3652 IMG_3653 IMG_3671 IMG_3677 IMG_3684 IMG_3686 IMG_3688 IMG_3691 IMG_3695IMG_3643Раённая інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Брэйн-рынг” па матэматыцы сярод вучняў 7-9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прайшла 15 красавіка на базе Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.
Арганізатарам гульні выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па ініцыятыве раённага творчага аб’яднання настаўнікаў матэматыкі. Такое мерапрыемства адбылося ў раёне ўпершыню. Як расказала метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Кудлаш, раённая гульня праводзілася з мэтай развіцця творчых здольнасцей вучняў, раскрыцця іх інтэлектуальнага патэнцыялу, падтрымання ўстойлівай цікавасці да матэматыкі, прывіцця навыкаў рашэння лагічных задач. Наталля Міхайлаўна падкрэсліла, што фармат гульні садзейнічаў таксама выпрацоўцы каманднага духу і ўменню працаваць у адзіным калектыве ва ўмовах абмежаванага часу.
У час гульні 12 вучнёўскіх каманд з усіх школ раёна дэманстравалі свае веды па адным з найбольш складаных і важных у школьнай праграме прадмеце – матэматыцы, якую нездарма называюць царыцай навук. Пытанні інтэлектуальнай гульні былі самыя разнастайныя, яны патрабавалі не толькі дакладных матэматычных разлікаў, але і логікі, знаходлівасці і хуткасці, бо пераможцамі станавіліся тыя каманды, якія першымі давалі правільны адказ. Цікавым элементам гульні сталі і відэапытанні ад настаўнікаў і жыхароў раёна, якія яны задавалі ў запісе.
Гульня праходзіла ў два этапы: адборачны і фінальны.
У адборачным туры па алімпійскай сістэме папарна згулялі ўсе каманды, пераможцы пераходзілі ў наступны этап.
Па выніках адборачнага тура ў фінале сустрэ­ліся тры найбольш моцныя каманды: “БЭП” Вяліка­бераставіцкай СШ, “Выключэнне з правілаў” Малабераставіцкай СШ і “Інтэлектуалы” Канюхоўскага ясляў-сада-СШ.
У нялёгкай барацьбе перамогу ў раённай інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Брэйн-рынг” па матэматыцы атрымала каманда Вялікабераставіцкай СШ, другое месца занялі малабераставіцкія школьнікі, трэцяе – канюхоўскія. Усе фіналісты былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і салодкімі прызамі, якія былі набыты за кошт сродкаў раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду.
IMG_3677Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *