Мары спаўняюцца ў «Мары». У сярэдняй школе аг.Пагранічны працаваў аздараўленчы лагер

Лента новостей

    Час канікул-гэта час дзіцячага адпачынку, які  напоўнены яркімі падзеямі, сустрэчамі, добрым настроем, магчымасцямі ўмацаваць  сваё здароўе і праявіць творчыя здольнасці. Менавіта такім быў адпачынак ў аздараўленчым лагеры «Мара» на базе сярэдняй школы аг. Пагранічны, які гасцінна расчыніў  дзверы для 15  навучэнцаў пачатковых класаў і аб’яднаў іх  у адзіны дружны атрад «Шукальнікі». Усе мерапрыемствы ў лагеры былі накіраваны на развіццё інтэлектуальных, эстэтычных здольнасцей навучэнцаў, выхаванне патрыятызму, працавітасці і праходзілі пад дэвізам «Малая радзіма: ад пазнання і вывучэння да дзеяння». Для змястоўнага і цікавага адпачынку дзяцей у лагеры была распрацавана гульнявая мадэль, якая дала магчымасць выхаванцам пабываць у ролі маленькіх «шукальнікаў», пашырыць свае веды і ўяўленні пра аграгарадок Пагранічны. 

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных II Еўрапейскім гульням,  дзеці  ўдзельнічалі у спартыўных эстафетах: «Здароўе і спорт побач ідуць», «Падарожжа ў краіну Алімпію».

Таксама  прымалі ўдзел у  гульнях, конкурсах, віктарынах,  такіх як:  «Запрашаем у госцi да Дзеда Барадзеда» «З чаго пачынаецца Радзіма?» «Спадчына Беларусі», «Усе працы харашы- выбірайце па душы», «Любімы казачны герой»,  «Свята каляровых алоўкаў»,    падчас якіх дзеці  пашыралі свой кругазор, атрымоўвалі новыя веды і развівалі творчыя здольнасці.  У  час пешых  прагулак і экскурсій  па  вуліцах аграгарадка  навучэнцы пазнаёміліся з гістарычнымі фактамі ўзнікнення назваў вуліц, культурна-гістарычнымі мясцінамі і важнымі  аб’ектамі малой радзімы.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не памеркне летапіс перамог» выхаванцы наведалі  Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы. Маленькіх «шукальнікаў»   чакала змястоўная гутарка аб быце і ўкладзе жыцця нашых землякоў, і дзеці  мелі магчымасць відавочна ўбачыць экспазіцыі аб гістарычных падзеях нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Добрай традыцыяй  стала сустрэча маленькіх «шукальнікаў» з ваенаслужачымі 10-ай пагранзаставы. Яны былі ў такім захапленні, што выказалі жаданне пабываць тут яшчэ не адзін раз. Хутка праляцеў час. На прыканцы ўсіх наведвальнікаў лагера чакала  квэст-гульня “Адкрыцце таямніцы сюрпрызіка”, якая падарыла рабятам шмат пазітыву, радасці,  вясёлага настрою і галоўнае – жаданне  тварыць добрыя справы.

Алена Дубовік, дырэктар школьнага  лагера «Мара» сярэдняй школы аг. Пагранічны 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *