Маладыя працаўнікі СВК імя Варанецкага

Лента новостей

Думаецца, не кожная гаспадарка можа пахваліцца такой колькасцю прыгожых дзяўчат і маладых працаўнікоў, як СВК імя Варанецкага. У Вялікіх Эйсмантах нявесты — як на падбор. І прыгожыя, і адукаваныя – будучая наша змена, маладая вясковая інтэлігенцыя.
Цікава тое, што нават з абласнога цэнтра едуць у вёску. Праўда, аграгарадок Вялікія Эйсманты ўжо не назавеш вёскай, тут удала сумясціліся і гарадскія выгоды, і цудоўнае свежае паветра, і маляўнічая прырода. Аграном – аграхімік Алена Кісель – гараджанка, закончыла школу ў Гродне і паступіла ў аграрны ўніверсітэт. Спецыяльнасць яе – “ахова раслін”. Вельмі добра прынялі дзяўчыну ў гаспадарцы, як і астатніх маладых спецыялістаў. Спадабаўся ёй калектыў, старшыня, калегі. Пераймаць вопыт Алене ёсць у каго – у СВК імя Варанецкага слаўныя традыцыі, моцная агранамічная служба. Малады спецыяліст плануе тут застацца.
З Гродна прыехала сюды і эканаміст Марыя Іядкоўская. Яна таксама закончыла Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. Спецыяльнасць яе – “эканаміст — менеджар”.
А эканаміст Вольга Садоўская родам з Ваўкавыска. Дзяўчына закончыла мясцовы аграрны каледж, а затым сельгасакадэмію ў Горках. Бухгалтар Кацярына Сідлярэвіч прыехала са Шчучынскага раёна. У Гродзенскім аграрным універсітэце яна вывучала бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт. Туды прыйшла яна ўжо падрыхтаванай – з чырвоным дыпломам закончыла Ашмянскі аграрна–эканамічны каледж. У сельгаскааператыве спадзяюцца, што будуць мець выдатнага спецыяліста.
Марына Талочка і Наталля Васі­леўская па спецыяльнасці таксама бухгалтары. Першая — наша зямлячка, з Бераставіцкага раёна, закончыла аграрны каледж у Ваўкавыску і вучыцца завочна ў ВНУ. Другая дзяўчына родам са Свіслаччыны, заканчвае той жа каледж, зараз на практыцы ў гаспадарцы. Атрымае дыплом і прыедзе сюды працаваць.
А Элеанора Талочка – маладая загадчыца гандлёвага аб’екта. Яна таксама любіць сваю работу і свой родны край.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *