Маладыя медыкі прыступілі да працы ў Бераставіцкім раёне

Лента новостей

Дванаццаць маладых спецыялістаў папоўнілі сёлета калектыў медыцынскіх работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы. Большасць з іх—урачы, якія закончылі Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўнівер-сітэт. Ёсць і нашы землякі, як, напрыклад, урач-педыятр Вольга Горбач, медыцынская сястра аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Таццяна Данільчык. Іван Мыслівец–урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг, а Святлана Грамакоўская прыступіла да выканання абавязкаў урача-дэрматавенеролага.
Новы ў нас і ўрач-тэрапеўт анкалагічнага кабінета, гэта выпускнік медуніверсітэта Віталь Абдрашытаў. А Вераніка Парада, Марына Шырынга, Марыя Міхалоўская—урачы-тэрапеўты. У Кацярыны Пяцюшык такая ж спецыялізацыя, і яна—загадчыца Эйсмантаўскай бальніцы сястрынскага догляду. Алена Сулаўка закончыла Палескі дзяржаўны ўніверсітэт і працуе інструктарам ЛФК фізіятэрапеўтычнага кабінета. Юлія Гулеўская–медсястра хірургічнага аддзялення раённай бальніцы.
Ёсць цяпер у райпаліклініцы і псіхолаг: Вера Хурса закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы і зможа дапамагчы наведвальнікам выйсці са складанай псіхалагічнай сітуацыі, вырашыць тую ці іншую праблему.
На пачатку працоўнага шляху маладым спецыялістам ёсць у каго павучыцца, пераняць вопыт. Вопытныя ўрачы і работнікі сярэдняга звяна па даўняй добрай традыцыі заўсёды гатовы параіць, падказаць, падзяліцца ўласнымі працоўнымі набыткамі. У добры шлях, маладыя медыкі!
Марыя ДРАПЕЗА, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *