Маладыя кадры сістэмы адукацыі Бераставіцкага раёна

Лента новостей

Новы навучальны год рас­пачалі на сваіх першых пра­цоўных месцах 16 маладых спецыялістаў сферы адукацыі раёна.
Традыцыйна пераважная большасць з іх – дзяўчаты (13), на педагогаў-мужчын пашчасціла толькі Масалянскаму яслям-саду-базавай школе, Дашкольнаму цэнтру развіцця дзіцяці і гімназіі аг.Пагранічны.
Па словах метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Вольгі Карпуць, 12 маладых спецыялістаў маюць вышэйшую адукацыю, 4 – сярэднюю спецыяльную. Адзінаццаць маладых педагогаў закончылі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, адзін – Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, па два – Гуманітарны каледж і Ваўкавыскі каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.
Што датычыцца спецыяльнасцей, то сярод маладога папаўнення найбольш настаўнікаў фізічнай культуры і пачатковых класаў (па тры), два настаўніка матэматыкі і інфарматыкі, два музычных кіраўніка, ёсць настаўнік рускай мовы і літаратуры, настаўнік фізікі і інфарматыкі, настаўнік-дэфектолаг, педагог-псіхолаг, педагог-арганізатар і выхавальнік дашкольнай адукацыі.
Найбольш багатымі на маладых спецыялістаў сёлета сталі Вялікабераставіцкая сярэдняя школа і Масалянскі яслі-сад-базавая школа: у гэтых навучальных установах будуць працаваць па тры маладых педагогі. Па два маладых спецыялісты прыступілі да працы ў Пархімаўскай базавай школе і Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці аг.Пагранічны, будуць працаваць маладыя педагогі і ў Малабераставіцкай сярэдняй школе, гімназіі аг.Пагранічны, Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе, Кватарскім яслях-садзе-базавай школе, Вялікабераставіцкім і Алекшыцкім яслях-садах.
На пытанне аб тым, з якіх мясцін прыехалі ў наш раён маладыя спецыялісты, Вольга Іосіфаўна адказала, што большая палова з іх – мясцовыя, ураджэнцы Вялікай Бераставіцы і Бераставіцкага раёна (9 чалавек), а астатнія – з блізкіх раё­наў: па два чалавекі – з Гродна і Гродзенскага раёна, па аднаму – са Слоніма, Свіслачы і Ваўкавыскага раёна. Гэты факт дае надзею, што пасля абавязковай адпрацоўкі большасць з іх застанецца на Бераставіччыне.
Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *