Малабераставіцкае “Сонейка” — у ліку пераможцаў

Лента новостей

У Слоніме 29 мая адбыўся другі тур IX Гродзенскага абласнога фестывалю народных і ўзорных тэатраў “Слонімскія цудадзействы”. У гэты дзень у творчым спаборніцтве сустрэліся дзіцячыя ўзорныя тэатры з Гродна, Слоніма, Астрыно, Дзятлава, Мастоў, Мінойтаў, Ваўкавыска, Ліды і Шчорсаў. А наш раён прадстаўляў узорны маладзёжны тэатральны калектыў “Сонейка” Малабераставіцкага ЦДК.
Па свайму кірунку фестываль з’яўляецца творчай справаздачай, на якой прадстаўляюцца лепшыя дзіцячыя спектаклі ўзорных тэатраў вобласці. І сёлета тэатральныя калектывы паказалі спектаклі па творах нацыянальнай і сусветнай драматургіі на рускай і беларускай мовах.
Наш калектыў прадэманстраваў пастаноўку па п’есе Г.Аўласенкі “Як казкі пераблыталіся” (мастацкі кіраўнік Любоў Валейка) і стаў лаўрэатам ІІ ступені, атрымаўшы дыплом і прыз.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *