Лета – час яркіх уражанняў, новых знаёмстваў, прыемнага правядзення вольнага часу. Штогод педагагічны калектыў ўстановы адукацыі стараецца зрабіць адпачынак навучэнцаў не толькі цікавым, але і карысным. Гэты год не стаў выключэннем. На базе установы адкрыта летняя моладзевая пляцоўка “Здаровы лад жыцця – гэта крута”, у час наведвання якой можна прыняць удзел у квест-гульнях, спартыўных спаборніцтвах, велапрабегах, праглядзець і абмяркаваць відэафільмы. Так у мінулы чацвер шэсць навучэнцаў прынялі ўдзел у велапрабезе “Люблю свой край, старонку гэту”. Маршрут пралягаў праз вёскі Белакозы, Русакі, затым уздоўж дзяржаўнай мяжы да вёскі Рэпавічы, Кудрычы, апошні прыпынак аг.Макараўцы. Па дарозе дзеці не толькі любаваліся краявідамі сваёй малой радзімы, але і папоўнілі веды аб гісторыі навакольных вёсак, прынялі ўдзел у працоўным дэсанце “Чысты бераг”, умацавалі сваё здароўе. Стомленыя, але задаволеныя веласіпедысты вярнуліся дахаты.
Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сад – сярэдняй школы