Макараўскія школьнікі праводзяць суботы без падручнікаў і сшыткаў

Лента новостей Образование

У школу без падручнікаў, сшыткаў і дзённікаў — галоўнае правіла суботы ў Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе. Гуляць, спаборнічаць, пазнаваць і весяліцца, удзельнічаць у працоўных акцыях, праводзіць тэматычныя вечары, рэпетыцыі выступленняў – усе гэта можна здзейсніць  у шосты школьны дзень тыдня.

Субота  з’яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы школы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы. 80% аб’яднанняў па інтарэсах спартыўнай накіраванасці і спартыўных секцый праводзяцца ў гэты дзень тыдня.

Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб круглагадовай спартакіядзе. У рамках спартакіяды праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы па гульнявых відах спорту, турніры, прысвечаныя знамянальным датам («Снежны снайпер», «Абаронца Айчыны»). Акрамя гэтага ва ўстанове праводзяцца Дні здароўя (кожная 2 субота месяца).

Значным з’яўляецца і тое, што ў суботні дзень школа працуе і ў вячэрні час. Навучэнцы 8-11-х класаў установы, юнакі і дзяўчаты РСУП «Алекшыцы”  часта сустракаюцца, каб прыняць удзел у  спаборніцтвах па валейболе і баскетболе. Такім чынам, у моладзі есць магчымасць  не толькі адпачыць у вольны час, але і набрацца сіл, узмацніць сябе фізічна.

Іна Лебядзевіч, класны кіраўнік 11 класа Макараўскага ясляў –сада-сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *