Сучаснае жыццё цяжка ўявіць сабе без сеткі Інтэрнэт. Камп’ютарныя тэхналогіі імкліва развіваюцца і займаюць усё большае месца ў жыцці кожнага чалавека. Навучэнцы нашай установы адукацыі таксама з’яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі сеткі Інтэрнэт. Таму задачай педагагічнага калектыву з’яўляецца выхаванне пісьменнага і адказнага карыстальніка сеткі Інтэрнэт, а таксама знаёмства дзяцей з асноўнымі правіламі бяспечнага выкарыстання Інтэрнэту.
У час рэалізацыі мерапрыемстваў тыдня “Мой бяспечны Інтэрнэт” трэцякласнікі прынялі ўдзел у гульні “Камп’ютар: сябар, памочнік, вораг”. Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі правіламі карыстання інтэрнэтам, вялі размову аб камп’ютарнай залежнасці і яе першых прыкметах. Працуючы ў групах “Камп’ютар- сябар”, “Камп’ютар – вораг”, “Камп’ютар – памочнік”, кожны меў магчымасць выказаць сваю кропку меркавання па тэме, даказаць станоўчыя і негатыўныя бакі ў рабоце з камп’ютарам.
У час выканання задання “Добрыя парады” выбіралі са спісу добрыя парады, якія спатрэбяцца ім падчас работы на камп’ютары.
Спадабалася дзецям складаць правілы работы за камп’ютарам, выкарыстоўваючы матэрыял, атрыманы ў час гульні. Займальная сустрэча падышла да канца, а наколькі яна была цікавай дзеці змаглі адлюстраваць на лісце паперы, на якім трэба было абвесці сваю далоньку, дзе кожны палец – нейкая пазіцыя. Аналізуючы далонькі, выявіла, што дзеці набылі новыя веды па бяспечнаму выкарыстанню Інтэрнэта, парадавала тое, што будуць выконваць выпрацаваныя правілы для захавання свайго здароўя, а самае галоўнае, што кожны з іх адчуваў сябе на занятку камфортна.
Алена Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы