Макараўскія школьнікі адправіліся ў віртуальнае падарожжа па прасторах любай Беларусі

Лента новостей Образование

Наша Радзіма – Беларусь,  і для нас, беларусаў, гэта  самае прыгожае і цудоўнае месца на зямлі. Месца, дзе жывём мы, дзе жывуць  і працуюць нашы бацькі, блізкія нам людзі, суседзі, сябры. Кожны беларус ганарыцца  гісторыяй  сваёй Радзімы, яе традыцыямі,  славутымі продкамі, замкамі, помнікамі архітэктуры. Аб усім гэтым ішла размова на чарговым пасяджэнні Школы Актыўнага Грамадзяніна для навучэнцаў V – VII класаў па тэме “Нашы падарожжы  па Беларусі”.

 Рыхтуючыся да мерапрыемства, навучэнцы  наведалі школьную бібліятэку, прайшліся па старонках сеткі Інтэрнэт і  падрыхтавалі  паведамленні аб прыгожых мясцінах сваёй Айчыны. Адпраўляючыся ў віртуальнае падарожжа  па сваёй краіне, праглядзелі відэаролік “Мая Беларусь”,  а затым слухалі дзяцей, якія цікава расказвалі пра Мірскі  і Нясвіжскі замкі, пра Брэсцкую крэпасць, пра востраў Слёз у Мінску, пра  Сафійскі сабор у Полацку, пра Хатынь, пра Барысаглебскую царкву ў Гродне.

Паведамленні падмацоўваліся праглядам відэаролікаў і ілюстрацыямі. Віктарына “Цуды Беларусі” спрыяла замацаванню ведаў дзяцей аб сваёй Радзіме. Пры падвядзенні выніка, сцяжком на карце Беларусі дзеці адзначалі месца, якое найбольш зацікавіла іх і куды б яны хацелі здзейсніць падарожжа.  Шмат яркіх уражанняў пакінула гэтае мерапрыемства, спадзяемся, што  мары дзяцей спраўдзяцца. Беларусь — гэта наша Радзіма, наша Бацькаўшчына, таму неабходна берагчы яе!

Алена Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *