Макараўская школа адзначыла 70-гадовы юбілей

Актуально Образование

img_9217У суботу, 26 лістапада, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа” адзначыла 70-гадовы юбілей. У гэты дзень па-святочнаму ўпрыгожаная школа, настаўнікі і вучні  з нецярпеннем чакалі і віталі былых выпускнікоў, ветэранаў педагагічнай працы і шматлікіх ганаровых

Гістарычная даведка
Гісторыя Макараўскай школы пачалася ў далёкім 1946 годзе, калі ў былым маёнтку пана Хрусціцкага адкрылася пачатковая школа, у якой навучалася 59 вучняў і працавалі 4 настаўнікі з сярэдняй адукацыяй. Першым дырэктарам школы ў той час быў Яўгеній Леснікоўскі. У 1949 годзе школа стала сямігодкай, а ў 1954 – ужо васьмігадовай. У 1959 годзе школу ўзначаліў Уладзімір Трафіменкоў.
У 1978 годзе пачалося будаўніцтва новага, двухпавярховага будынка школы, разлічанага на 392 вучнёўскіх месцы. І ўжо ў лістападзе 1979 года новая школа адчыніла свае дзверы. Праз два гады Макараўская школа набыла статус сярэдняй.
З 1999 года кіраўніком установы адукацыі стала Лідзія Гарчычка, школа ў многім змяніла свой воблік, шмат ідэй у гэты перыяд было рэалізавана ў жыццё, радавалі вока ўтульныя і эстэтычна аформленыя кабінеты.
Яшчэ адна старонка гісторыі школы звязана з яе рэарганізацыяй. У 2001 годзе, першай у раёне, яна была рэарганізавана ў дзіцячы сад-сярэднюю школу, у 2004 годзе набыла статус школы з эколага-краязнаўчым ухілам.
У 2007 годзе ўстанову адукацыі ўзначаліў Павел Панкевіч. У 2008 годзе школа пераўтворана ў вучэбна-педагагічны комплекс, праведзена рэканструкцыя будынка, які набыў ужо сучасны выгляд.
З 1 верасня 2011 года рашэннем Бераставіцкага райвыканкама перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Макараўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”.
З 2015 года гэтай установай адукацыі кіруе Алена Панкевіч.

гасцей, якія не прамінулі магчымасці павіншаваць сённяшні калектыў  установы img_9022 img_9045 img_9064 img_9079 img_9081 img_9086 img_9090 img_9095 img_9098 img_9109 img_9125 img_9130 img_9137 img_9148 img_9149 img_9166 img_9173 img_9182 img_9194 img_9203 img_9209 img_9211 img_9215

img_9227 img_9235адукацыі з такой знамянальнай  юбілейнай датай.

Пачалося  святочнае мерапрыемства з сімвалічнага   школьнага званка, які далі выпускнікі-медалісты і вучні школы, якія займаюцца на “выдатна”. Вядучыя мерапрыемства перагарнулі старонкі летапісу школы, пазнаёмілі прысутных з найбольш значнымі падзеямі з гісторыі ўстановы адукацыі.

Першым са словамі віншавання да калектыву школы звярнуўся старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Антон Кулісевіч, які адзначыў, што 70 гадоў – яшчэ зусім невялікі ўзрост для ўстановы адукацыі і пажадаў пакарэння новых вышынь. За шматгадовую працу па навучанню і выхаванню падрастаючага пакалення Антон Станіслававіч узнагародзіў калектыў Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Ганаровай граматай і ўручыў падарунак ад райвыканкама.

Шчырыя словы віншаванняў з юбілеем і пажаданні далейшых поспехаў выказаў калектыву школы і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Чыкун.

Начальнік аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама Павел Панкевіч, які  сам 22 гады адпрацаваў у Макараўскай школе, падкрэсліў, тут заўсёды працавалі нераўнадушныя, высокаадукаваныя педагогі, ён пажадаў школе даўгалецця,  новых  яркіх дасягненняў і ўручыў падарунак  – каляровы прынтар.

З падарункам прыйшоў на юбілей  школы і старшыня СВК “Макараўцы” Алег Макулік, які пажадаў, каб у школе з кожным годам станавілася ўсё больш навучэнцаў, а школа развівалася і квітнела. Да яго слоў далучыўся і старшыня Канюхоўскага  сельскага выканаўчага камітэта Віталій Рудкін, які таксама  пажадаў, каб у школе ніколі не сціхаў дзіцячы смех.

За 70 гадоў існавання школы не раз змянялася яе кіраўніцтва. Многа гадоў свае сілы, энергію і любоў роднай школе аддавалі Яўгеній Леснікоўскі, Леанід Казлоўскі, Іван Талпыга, Уладзімір Трафіменкоў, Юрый Квяткоўскі, Лідзія Гарчычка і Павел Панкевіч. Прысутным было вельмі прыемна бачыць у гэты дзень у зале Уладзіміра Трафіменкова, які пачаў працаваць у школе з 1959 года  і да 2010 года не пакідаў яе, і Лідзію Гарчычка, якая таксама больш за 50 гадоў педагагічнай працы аддала Макараўскай школе, і многіх іншых настаўнікаў-ветэранаў.

Лідзія Аляксандраўна  выказала словы падзякі ад імя ўсіх педагогаў-ветэранаў за тое, што ў школе іх не забываюць, пажадала сваім маладым калегам жыццёвай энергіі, энтузіязму і  добрых вучняў.

Ад імя выпускнікоў-медалістаў, якіх, дарэчы,  за гэтыя 70 гадоў школа выпусціла  аж 22 чалавекі, сярод якіх і сённяшні дырэктар школы Алена Панкевіч,    выступілі Ганна Лебядзевіч і Наталля Панкевіч, якія шчыра падзякавалі сваім настаўнікам,  а вучням пажадалі  захоўваць традыцыі школы і імкнуцца да новых ведаў.

Гонарам кожнай школы, безумоўна,  з’яўляюцца яе выпускнікі, якія дасягнулі значных поспехаў у сваёй працоўнай дзейнасці. У Макараўскай школы таксама нямала такіх выпускнікоў, якія займаюць высокія дзяржаўныя пасады. Сярод іх  і Міраслаў Сарасек, старшыня Ашмянскага райвыканкама, які, нягледзячы на сваю занятасць у працы,  усё-такі знайшоў час, каб прыехаць і павіншаваць родную школу з юбілеем, і перадаў калектыву школы падарункі,  зробленыя рукамі  ашмянскіх дзяцей і педагогаў.

Старшыня бацькоўскага камітэта, таксама выпускніца школы,  Ірына Эйсмант пажадала школе добрых вучняў, падзякавала педагогам за любоў да дзяцей  і вернасць сваёй прафесіі.

Дарэчы, прафесія педагога – адна з самых любімых у выпускнікоў Макараўскай школы. Гэта пацвярджае і той факт,  што сёння педагагічны калектыў школы на 30 працэнтаў складаецца са сваіх  былых выпускнікоў, сярод якіх Алена Панкевіч, Ганна Губар, Іна Лебядзевіч, Ганна Манцэвіч, Антаніна  Ігнатовіч, Таццяна Славецкая, Наталля Панкевіч.

Акрамя таго, членамі калектыву ўстановы адукацыі з’яўляюцца таксама  выпускнікі Ірына Поць, Вольга Сарасек, Лілія Мароз, Галіна Лукашэвіч, Ірына Аўдзей, Марыя Казлоўская і Крысціна Шока.

У гэты дзень у школе сабралася многа дарагіх для яе людзей, прагучала шмат цёплых і сардэчных віншаванняў, цудоўныя канцэртныя нумары падарылі прысутным і самыя маленькія дашкольнікі, і старэйшыя вучні, і нават педагогі.  Як і належыць на сапраўдны дзень нараджэння,   быў падрыхтаваны і святочны торт, свечкі на якім урачыста задулі выдатнікі школы.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

 

***

Сёння Макараўскі яслі-сад- сярэдняя школа – сучасная ўстанова адукацыі, у якой створаны ўсе ўмовы для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу і ўсебаковага развіцця дзяцей і падлеткаў.  У сценах вучэбна-педагагічнага  комплексу навучаюцца 96 школьнікаў 1-11 класаў і займаюцца 23 выхаванца дашкольных рознаўзроставых груп. Калектыў установы адукацыі налічвае 45 чалавек, у тым ліку – 20 педагогаў. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *