Майстры высокіх намалотаў СВК “Пархімаўцы”

Лента новостей

Доўгая зацяжная зіма, потым праліўныя дажджы маглі пашкодзіць новаму ўраджаю. Але ў нашым раёне аграрыі робяць стаўку на павышэнне культуры земляробства, новыя тэхналогіі. Гэта дапамагае паменшыць уплыў “капрызаў надвор’я” на вынікі іх працы. На Бераставіччыне заканчваецца ўборка рапсу. Прыемна было даведацца, што ўраджайнасць яго на 24 ліпеня ў СВК “Пархімаўцы” – 45,3 цэнтнера з гектара. А найвышэйшая ў раёне была ў СВК імя Варанецкага – 45,6. Гэта вельмі добрыя паказчыкі.
Ужо 23-ці сезон на жніве старшы камбайнер СВК “Пархімаўцы” Сяргей Бычкоўскі, з іх на “Лексіёне- 560” – восьмы. Імпартным камбайнам вельмі задаволены, працаваць на ім камфортна. Рапс прыгожага карычневага колеру, так і просіцца да ўборкі. Убраць без страт і як мага хутчэй – такая задача ў майстроў высокіх намалотаў – нашых землякоў. Сяргей Рыгоравіч – чалавек вопытны, а памочнік у яго хаця і малады, але таксама стараецца. Артур Паўтарак на жніве другі сезон.
Удалым быў для экіпажа, а ўсяго працуюць на ўборцы рапсу ў гэтай гаспадарцы іх тры, дзень 22 ліпеня. Намалот склаў 94 тоны.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *