Лета на 5 +

Лента новостей Летнее оздоровление Образование

Кожны тыдзень у час летніх канікулаў у Макараўскім яслях-садзе- сярэдняй школе праводзяцца розныя мерапрыемствы. Школьнікі з задавальненнем у іх удзельнічаюць. Вось і ў гэты чацвер педагогам сацыяльным В.І. Станько была арганізавана экскурсія у лес пад дэвізам на 5+. Мяне зацікавіла гэтая назва, і я рашыў прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. Каля школы сабраліся таксама іншыя дзяўчынкі і хлапчукі, і мы рушылі да лесу. Па дарозе Вера Іванаўна  знаёміла нас з лекавымі травамі: зверабоем, душыцай, чаборам і называла многа іншых, але я ўсіх не запомніў.

Калі мы падышлі да лесу, то  ўзгадалі, што  край яго называецца ўзлескам. Прыслухаліся да гукаў прыроды. Пералічылі, якія дрэвы растуць у нашым лесе. Самы магутны – дуб. Многія дрэвы таксама з’яўляюцца лекавымі раслінамі. Яны дораць станоўчую энергію і бадзёрасць людзям. А яшчэ ў лесе жывуць звяры і птушкі, яшчаркі і жабы, жукі і матылькі. У лес мы не планавалі ісці, баяліся кляшчоў. Раптам на ўзлеску ўбачылі грыб — падбярозавік, затым яшчэ і  яшчэ. Каля іх невялічкімі сямейкамі раслі масляты. Сыраежкі былі рознага колеру: карычневыя, чырвоныя, зялёныя, якія растуць пад дубамі (Вера Іванаўна сказала, што іх яшчэ называюць дубоўкамі). З хлапчукамі мы не ўтрымаліся, і на адну хвілінку забеглі ў лес. Там мы знайшлі яшчэ і  лісічак – сястрычак. Адна з іх была такая вялікая, як мой кубак, з якога я п’ю чай. На ўзлеску пагулялі ў гульню “Чый ліст?”, успаміналі вершы і загадкі пра дрэвы і грыбы. Тут, вядома, перамаглі дзяўчынкі. Экскурсія мне і маім сябрам вельмі спадабалася. Сапраўды на 5 +.

Міхаіл  Спевак, вучань 5 класа Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *