Лепшыя ў прафесіі атрымалі ўзнагароды

Лента новостей

У першы дзень лістапада старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Міхайлавіч Сіцько ўручаў узнагароды лепшым працоўным калектывам і працаўнікам, занесеным на раённую Дошку гонару. А ўзнагародай сталі пасведчанне раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама аб занясенні на Дошку гонару, а таксама грашовая прэмія ў памеры 5 базавых велічынь.
Нагадаем, што ў гэтым годзе была ўшанавана плённая праца дваццаці аднаго чалавека, прадстаўнікоў розных працоўных калектываў, і трох гаспадарак (СВК імя Варанецкага, СВК “Алекшыцы” і РУСП “Масаляны”).
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *