Лепшыя пасевы — у СВК імя Варанецкага

Лента новостей

Кожны год у раёне праводзіцца агляд пасеваў. У час такога агляду кантралюецца якасць правядзення вясенне – палявых работ, догляд пасеваў, навя­дзенне парадку на палях і каля гаспадарчых пабудоў. Звяртаецца ўвага таксама на стан прапашных і кармавых культур, палявых дарог.
Камісія адзначыла, што калек­тывамі гаспадарак і агранамічнай службай раёна ў гэтым годзе зроблена шмат, каб атрымаць добрую аддачу. На Бераставіччыне спее неблагі ўраджай азімай пшаніцы і трыцікале, яравой пшаніцы і ячменю, рапсу, кукурузы, бульбы, цукровых буракоў.
У СВК імя Варанецкага, РУСП “Масаляны” і СВК “Алекшыцы” звяртаюць на сябе ўвагу пасевы азімых і яравых збожжавых культур, цукровых буракоў. У добрым стане таксама збожжавыя ў СВК “Цецяроўка”, “Макараўцы”, у аграфірме “Стары Дворац”, СВК “Малабераставіцкі элітгас”, СВП “АграМір”. Прыемна адзначыць, што ў сельгаскааператывах спее багаты ўраджай “каралевы палёў”. Аднак шкада, што ад нечаканых “сюрпрызаў надвор’я” пацярпелі пасевы ў СВК “Пархімаўцы”.
Камісія ўстанавіла таксама, што ў некаторых гаспадарках на пасевах азімых збожжавых з’явілася мятліца, а на пасевах азімага рапсу рамонак, не ў належным стане пад’язныя шляхі.
Згодна з рашэннем камісіі і ацэнкай аграномаў першае месца прысуджана нашаму флагману – СВК імя Варанецкага, які і ў гэтым годзе паказвае сябе з лепшага боку. На другім месцы – РУСП “Масаляны”, на трэцім – СВК “Алекшыцы”. Пераможцаў чакаюць прэміі.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *