Сярод ганаровых гасцей імпрэзы былі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Жаўняк, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, упаўнаважаны по справах рэлігіі і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка, а таксама прадстаўнікі гарадской улады, дэпутаты Палаты прадстадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і іншыя паважаныя госці.
Леанід Гуляка, упаўнаважаны по справах рэлігіі і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, вітаючы пераможцаў конкурсу, адзначыў, што на тэрыторыі нашай краіны ў міры і згодзе пражываюць больш за 120 нацыянальнасцей і народнасцей. Пра іх жыцце на беларускай зямлі і пісалі свае матэрыялы журналісты краіны. Дарэчы, члены журы ў першую чаргу ўлічвалі менавіта актуальнасць матэрыялаў і прафесіяналізм аўтараў, глыбіню аўтараскага пагружэння ў тэму.
Таццяна Хмель, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Беларусі, дадала, што на конкурс было прадстаўлена мноства самых розных праектаў. Аднак большасць з іх прадстаўлялі менавіта прынеманскі рэгіен. Гэта не выпадкова, бо на гродзенскай зямлі кожныя два гады праходзіць фестываль нацыянальных культур.
— У нас не было тэматычных праектаў. Сення магу казаць адназначна – яны абавязкова з’явяцца ў новым міжфестывальным сезоне. Разам з тым, мы пастаянна расказвалі пра паўсядзеннае жыццё дыяспар і міжнацыянальных суполак. Гасцямі нашай студыі неаднаразова былі іх кіраўнікі. Раз на тыдзень гэтая тэма абавязкова гучала ў інфармацыйных выпусках. Мы таксама расказвалі сваім гледачам пра жыццё ўкраінскіх бежанцаў, якія знайшлі ў Гродне свой прытулак. А што датычыць фестывалю, я люблю яго за асаблівы настрой і яркасць фарбаў. Людзі едуць у падарожжы па краінах свету. Наш фестываль дазваляе за два дні пазнаёміцца з самабытнасцю народаў, якія прадстаўляюць яе праз свае культуры.
— На Воранаўшчыне пражываюць каля 20 нацыянальнасцей. 80% насельніцтва з’яўляюцца католікамі, — расказала яна. — Некалькі гадоў запар штомесяц мы рыхтуем для нашых чытачоў тэматычныя палосы “Святло праваслаўя”, а таксама “Вера. Надзея. Любоў”. Іх аўтары расказваюць пра навіны каталіцкага касцела і праваслаўнай царквы, рэлігійныя святы, разважаюць пра жыццёвыя каштоўнасці, паўсядзённае жыццё нашых землякоў, якія працуюць, будуюць планы, нараджаюць дзяцей і вераць у стабільны заўтрашні дзень.